Прыватныя абвесткі

Далучайцеся па партнёрскай праграмы ЕС і Усходняга партнёрства «Культура і крэатыўнасць»

Пачніце новы год з новымі задачамі! Праграма «Культура і крэатыўнасць» шукае 50 культурных лідараў у Беларусі для ўдзелу ў праграме культурнага лідарства

Праграма цалкам бясплатная і факусуецца на развіцці кампетэнцый культурных лідэраў, якія працуюць у музеях, галерэях, бібліятэках і архівах, у сферы рэкламы, архітэктуры, выяўленчага мастацтва, аўдыявізуальных і медыя сферах, дызайну, моды, кіно, кампутарных гульняў, у арганізацыі фэстаў, у праграмах захавання культурнай спадчыны, у сферах інфармацыйных тэхналогій, музыкі, тэатральнага мастацтва, фатаграфіі, выдавецкай дзейнасці, радыё і тэлебачанні ў дзяржаўным, прыватным і грамадскім сектарах.

Калі вы далучыцеся да праграмы на першай сустрэчы, вы зможаце:

— пазнаёміцца з вядучымі спецыялістамі культуры, якія працуюць у крэатыўнай індустрыі ЕС;

— даведацца пра Партнёрскую праграму;

— запісацца на семінары, якія будуць праводзіцца на працягу наступных 18 месяцаў.

Як культурны лідар вы зможаце скарыстаць праграму навучання пад сябе ў адпаведнасці з вашымі патрэбамі. Кожны семінар аб’яднае працу міжнародных і мясцовых экспертаў. Пасля заканчэння персанальнай праграмы вы атрымаеце сертыфікат.

Тэмы семінараў ахопліваюць такія пытанні як: адвакатавання, фандрайзінг, маркетынг культуры, пашырэнне аўдыторыі, фінансавыя навыкі і іншыя.

Праграма вылучыць 50 лідараў, якія павінны будуць выканаць наступныя ўмовы:

— апублікаваць арыгінальны артыкул ці даследаванне на сайце Праграмы;

— далучыцца да працоўнай групы, якая працуе над адной з тэм культурнага кіравання;

— наведаць не менш двух семінараў;

— далучыцца да кампаніі Праграмы пад назвай «Культура мае значэнне».

Удзельнікі будуць абірацца на конкурснай аснове, у залежнасці ад матывацыі і рэзюмэ.

Для рэгістрацыі прышліце электронны ліст на адрас [email protected] да 30 студзеня з тэмай «Культурны лідар» і пацверджаннем магчымасці наведаць семінар Крэатыўнага лідарства ў студзені/лютым, а таксама раскажыце нам, чаму вы зацікавіліся праграмай (у аб’ёме 200 слоў), і дабаўце сваё рэзюмэ.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я пра мужоў-беларусаў чую толькі: «Ніколі зноў!» Чаму бчб-нявеста Іна Зайцава на год знікла з сацсетак і што з ёй цяпер?2

«Я пра мужоў-беларусаў чую толькі: «Ніколі зноў!» Чаму бчб-нявеста Іна Зайцава на год знікла з сацсетак і што з ёй цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

«Абутак для сапраўдных патрыётаў»: беларуская фабрыка робіць для школьнікаў боты з чырвона-зялёнымі шнуркамі30

Якім будзе надвор'е ў апошні тыдзень лета

«Шэдэўры Малевіча» з-пад матраца пенсіянеркі. Кур'ёз у свеце мастацтва2

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік19

Памёр бізнэсмен з 90-х Аляксандр Сманцар. Гэта ён у 2010 званіў Статкевічу на Плошчу і заклікаў «сядаць у крэсла Сідорскага»

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер11

Раку ў Белавежскай пушчы павярнулі ў рэчышча XIX стагоддзя2

У Нясвіжы выстаўляюцца творы беларускіх майстроў, вывезеных у Маскву. Тое, што яны ўмелі, рускім майстрам тады і не снілася25

Нямецкі дэпутат, які мае пад Лідай фірму па перапрацоўцы цыбулі, выклікаў паліцыю на журналістаў і былога беларускага вязня3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я пра мужоў-беларусаў чую толькі: «Ніколі зноў!» Чаму бчб-нявеста Іна Зайцава на год знікла з сацсетак і што з ёй цяпер?2

«Я пра мужоў-беларусаў чую толькі: «Ніколі зноў!» Чаму бчб-нявеста Іна Зайцава на год знікла з сацсетак і што з ёй цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць