Свет2121

Германскі правы палітык заклікала страляць у нелегальных мігрантаў на межах

Старшыня правай партыі еўраскептыкаў «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD) Фрауке Петры заявіла, што германская паліцыя ў выпадку неабходнасці павінна адкрываць агонь па мігрантах, якія спрабуюць нелегальна пранікнуць у краіну.

У інтэрв'ю газеце Mannheimer Morgen Петры падкрэсліла, што паліцыя павінна спыніць паток мігрантаў, якія спрабуюць пранікнуць у Нямеччыну з Аўстрыі, і прымяненне зброі ў крайніх выпадках — гэта патрабаванне закона. «Я не хачу, каб так адбывалася, але прымяненне зброі — гэта крайняя мера», - сказала яна.

Гэтыя словы Петры выклікалі асуджэнне з боку германскіх палітыкаў левага толку, а таксама прадстаўнікоў паліцыі.

Па афіцыйных дадзеных, за мінулы год у Нямеччыну прыбыло больш як 1,1 млн мігрантаў — у асноўным з краін Блізкага Усходу і паўночнай Афрыкі.

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель у суботу заявіла, што большасць бежанцаў з Сірыі і Ірака будуць адпраўленыя дадому, калі ў іх краінах спыняцца узброеныя канфлікты.

«Радыкальныя ідэі»

Паліцыя павінна спыніць мігрантаў, якія незаконна перасякаюць аўстрыйскую мяжу, і «пры неабходнасці» адкрываць агонь, сказала Петры ў інтэрв'ю. «Гэтага патрабуе закон», — дадала палітык.

Вядомы германскі левацэнтрысцкі палітык, член Сацыял-дэмакратычнай партыі Томас Оперман у адказ заявіў, што «апошнім германскім лідарам, пры якім па мігрантах адкрывалі агонь, быў Эрых Хонэкер».

Лідара ГДР Эрыка Хонэкера многія лічаць адказным за гібель людзей, якія спрабавалі перасекчы Берлінскую сцяну.

Германскі Прафсаюз паліцыі выступіў з заявай, у якім гаворыцца, што паліцыянты не будуць страляць па людзях.

У ім гаворыцца, што такія выказванні з'яўляюцца выразам «радыкальных і антыгуманных ідэй».

Каментары21

Цяпер чытаюць

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Усе навіны →
Усе навіны

Фермеру і музыканту з Мінска далі тры гады калоніі за тое, што пісаў у Гаюн1

Атака Расіі на Кіеў: зноў зніклі цяпло і вада2

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту1

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць