Кіно1111

Ікона трансгендарнай супольнасці: фільм «Дзяўчына з Даніі»

Жанр: драма, меладрама, біяграфія
Рэжысёр: Том Хупер
У ролях: Эдзі Рэдмэйн, Алісія Вікандэр, Таціас Шонартс, Бен Уішаў, Эмбер Хёрд, Себасцьян Кох
Вялікабрытанія, ЗША, Бельгія, Данія, Германія, 119 хв.
Адзнака: 7

Капенгаген, 1920-я. Мастачка Герда Вегенер просіць свайго мужа Эйнара папазіраваць у якасці жаночай мадэлі. Нечакана Эйнар адчувае ўнутраны рэзананс з новым вобразам, а карціны набываюць папулярнасць. Герда працягвае пісаць партрэты са сваім мужам у вобразе жанчыны. Эйнару падабаецца ўласны жаночы выгляд, і ён пачынае жыць пад імем Лілі Эльбе. Пасля Лілі стане першым чалавекам, які прайшоў хірургічную карэкцыю полу.

Сцэнар фільма рэжысёра Тома Хупера («Оскар»-2011 за «Кароль гаворыць!») створаны на аснове аднайменнага рамана Дэвіда Эберсгофа, які выйшаў у 2000. Кніга заснаваная на аўтабіяграфіі Лілі Эльбе «Мужчына ў жанчыне», апублікаванай у 1933. Ужо ў ёй некаторыя фактычныя звесткі былі змененыя, каб абараніць асабістае жыццё Лілі і яе блізкіх. У кнізе Эберсгофа доля Эйнара яшчэ больш рамантызаваная. Асабліва пацярпела лінія адносін з Гердай (яе сыграла Алісія Вікандэр): у рэальнасці яна не вынесла кардынальнай змены асобы Эйнара, атрымала развод і выйшла замуж за іншага мужчыну.

Стваральнікі фільма сканцэнтраваліся на працэсе ўнутранай змены асобы Эйнара. Значная частка часу адведзеная на адносіны з жонкай Гердай, якая прымае такую змену, як цяжка ёй гэта ні давалася б, і застаецца з Лілі да яе смерці пасля другой аперацыі.

Цікава, што ўзаемадзеянне са светам паказана мала: першыя з’яўленні Лілі ўспрынятыя, хутчэй, як жарт, а кансультацыі з псіхіятрамі зведзеныя да некалькіх хвілін экраннага часу.

Галоўную ролю выканаў брытанец Эдзі Рэдмэйн, які летась атрымаў «Оскар» за найлепшую ролю ў фільме «Сусвет Стывена Хокінга», сыграўшы вядомага навукоўца.

Перш чым распачаць здымкі, Эдзі два гады вывучаў жыццё трансгендарнай супольнасці. Ён прызнаўся, што з жахам даведаўся пра статыстыку: 41% трансгендарных людзей сканчаюць жыццё самагубствам.

«Я адчуваў вялікую адказнасць за сваю працу. Лілі — гэта экстраардынарная жанчына, яна — ікона для трансгендарнага кам’юніці, і я як акцёр быў шчаслівы, што мне выпала сыграць такую ролю»,— сказаў Рэдмэйн. Для ролі яму давялося схуднець на сем кіль.

Здымкі праходзілі ў Лондане, Брусэлі і Капенгагене.
Стужка атрымала некалькі намінацый на «Оскар»-2016. Асабліва амерыканская кінаакадэмія адзначыла ігру Эдзі Рэдмэйна і Алісіі Вікандэр: яны атрымалі намінацыі «Найлепшая мужчынская роля» і «Найлепшая жаночая роля другога плана».

Фільм мае ўзроставае абмежаванне 18+.

***

Трансгендарнасць несупадзенне гендарнай ідэнтычнасці чалавека з прыпісаным пры нараджэнні полам. Сама па сабе не з'яўляецца хваробай. Аднак некаторыя трансгендарныя людзі адчуваюць ў сувязі з неадпаведнасцю свайго самаадчування і чаканняў навакольных моцны стрэс, які можа сур'ёзна адбівацца на іх здароўі і якасці жыцця. Часта аптымальным рашэннем з'яўляецца трансгендарны пераход.

***

Адна з самых знакамітых трансгендараў — рэжысёрка Лана Вачоўскі, сястра Эндзі Вачоўскі (трылогія «Матрыца»). Яна ўладальніца партрэта Лілі Эльбе, выкананага Гердай Вегенер. Дзякуючы Лане падчас працы над фільмам Вачоўскі «Узыход Юпіцер» (2015) Эдзі Рэдмэйн бліжэй пазнаёміўся з гісторыяй Эйнара (Лілі) і Герды Вегенер. У 2012 Лана Вачоўскі публічна расказала пра цяжкасці трансгендарнага пераходу і атрымала Visibility Award ад «Кампаніі за правы чалавека», найбуйнейшай ЛГБТ-арганізацыі ЗША.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою4

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

Не думайце, што гэта капейкі!3

«Я амаль заўсёды ў дарозе». Гісторыя бяздомнай беларускі, якая жыве ў падарожжах9

«З залатой бульбы». Беларуска знайшла дранікі за 32 рублі1

Арына Сабаленка не прайшла ў фінал Уімблдона4

У Літве расказалі, чаму не збівалі дрон, які заляцеў да іх з Беларусі4

Сенсацыйнае адкрыццё: звычайны сіроп ад кашлю абараняе ад дэменцыі

З-за непагадзі Мінск перажывае вялікія транспартныя складанасці

Марка Рубіа выказаў расчараванне пасля сустрэчы з Лаўровым1

Кавалеўскі патлумачыў, за які дыялог паміж грамадствам і ўладамі ён выступае13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою4

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць