Свет33

Касьянаў і Кара-Мурза падалі заяву ў ФСБ на Кадырава

Старшыня расійскай партыі «Парнас» Міхаіл Касьянаў і яго намеснік Уладзімір Кара-Мурза-малодшы падалі заяву ў ФСБ з просьбай распачаць крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава.

Адвакат палітыкаў Вадзім Прохараў заявіў, што ў сераду днём падасць аналагічную заяву ў Следчы камітэт Расіі.

«Мы патрабуем распачаць адносна Кадырава справу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 277 («Замах на жыццё дзяржаўнага або грамадскага дзеяча»), 280 і 282, гэта антыэкстрэмісцкія артыкулы кодэкса», — заявіў адвакат.

Прычынай звароту стала відэа, размешчанае ў панядзелак у інстаграме Кадырава. На ім — Касьянаў і Кара-Мурза, а на саму выяву накладзены фільтр з аптычным прыцэлам. «Касьянаў прыехаў у Страсбург за грашыма для расійскай апазіцыі. Хто не зразумеў, той зразумее», — гаворыцца ў подпісы да роліка.

«Інстаграм» выдаліў відэа за парушэнне правілаў сэрвісу.

Касьянаў, Кара-Мурза і іншыя палітыкі расцанілі гэта відэа як пагрозу забойства. Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў Крамлі не сочаць за інстаграмам Кадырава.

У апошнія некалькі тыдняў кіраўнік Чачні зрабіў шэраг даволі радыкальных заяў. У прыватнасці, ён назваў прадстаўнікоў расійскай несістэмнай апазіцыі ворагамі народа і заклікаў судзіць іх за «падрыўную дзейнасць».

Пазней Кадыраў заявіў, што апазіцыянеры маюць патрэбу ў псіхіятрычным лячэнні. Дзмітрый Пяскоў заклікаў не нагнятаць сітуацыю вакол заяў кіраўніка Чачні.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу74

Грамадствадапоўнена74

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу74

Грамадствадапоўнена74

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць