Свет55

Паўночная Карэя запусціла ракету са спадарожнікам

Паўночная Карэя паспяхова запусціла ракету са спадарожнікам для назірання за Зямлёй Kwangmyongsong-4. Пра гэта у нядзелю, 7 лютага, паведамляецца на сайце Цэнтральнага тэлеграфнага агенцтва краіны (ЦТАК).

Ракету-носьбіт запусцілі ў 9:00 па мясцовым часе (03:30) з касмадрома Сохэ на паўночным захадзе краіны. Спадарожнік выйшаў на зададзеную арбіту праз дзевяць хвілін пасля старту. Перыяд звароту вакол Зямлі склаў 94 хвіліны.

Паведамленне аб паспяховым запуску штучнага спадарожніка Зямлі таксама перадалі па Цэнтральным тэлебачанні КНДР.

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе паведаміла, што КНДР запусціла ракету вялікай далёкасці. Яна запатрабавала неадкладнай рэакцыі Рады Бяспекі ААН. Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры адзначыў, што запуск ракеты пагражае не толькі карэйскаму рэгіёну, але і міжнародным саюзнікам, у прыватнасці, ЗША.

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун назваў запуск правакацыяй і заклікаў КНДР выконваць міжнародныя абавязацельствы. У сваёй заяве ён адзначыў, што Пхеньян парушыў рэзалюцыі Рады Бяспекі ААН, нягледзячы на просьбу сусветнай супольнасці не дапускаць гэтага.

У нядзелю ў 11.00 (19:00) ААН пройдзе экстраннае пасяджэнне Рады Бяспекі.

У студзені КНДР паведаміла аб паспяховым выпрабаванні вадароднай бомбы.

Ракета вялікай далёкасці можа «даставіць» ядзерную боегалоўку ў любую кропку Зямлі. Апынуўшыся ў руках непрадказальнага рэжыма, яна стварае вялікую небяспеку для ўсяго свету.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў7

ГрамадстваАбнаўляецца!7

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Забіваць па загадзе ў тэлефоне? Псіхолаг — пра тое, чаму людзі пагаджаюцца выконваць такія дзікія ўказанні18

Тунэлі пойдуць на восем метраў ніжэй за Свіслач — як ідзе будаўніцтва Зеленалужскай лініі метро ФОТЫ3

Гітлер супраць Зялінскага. Выбары мэра французскага гарадка «завірусіліся» з-за прозвішчаў кандыдатаў1

20 гадоў таму пачаліся падзеі «Плошчы-2006»4

У Мінску прадаюць двухузроўневую кватэру з відам на КДБ. Вось колькі за яе просяць6

Трамп пагражае ўзарваць газавае радовішча Паўднёвы Парс, калі Іран атакуе Катар6

У Магілёўскім заасадзе з'явіўся рэдкі белы вярблюд

Расійскі беспілотнік атакаваў Галоўнае ўпраўленне СБУ Львоўскай вобласці3

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў7

ГрамадстваАбнаўляецца!7

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць