Свет99

У ААН назвалі галоўную крыніцу даходаў «Ісламскай дзяржавы»

Асноўны даход тэрарысты атрымліваюць ад продажу нафты. За 2015 год яны зарабілі ад 400 да 500 мільёнаў даляраў.

Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» атрымлівае асноўны даход ад продажу нафты. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе ААН, які ў аўторак, 9 лютага, прадставіў намеснік генеральнага сакратара па палітычных пытаннях Джэфры Фелтман. Паводле яго слоў, іншымі крыніцамі даходаў ІД з'яўляецца збор так званых падаткаў, разрабаванне археалагічных раскопак, сродкі за выкуп закладнікаў, а таксама збор грошай праз інтэрнэт.

Як адзначаецца ў дакуменце, у 2015 годзе аб'ём даходаў тэрарыстаў толькі ад продажу нафты і нафтапрадуктаў склаў ад 400 да 500 млн даляраў. Пры гэтым у ААН падкрэслілі, што немагчыма ацаніць схемы, якія ІД выкарыстоўвае для гандлю нафтай.

Акрамя таго, як адзначыў Фелтман, у шэрагах ІД меркавана служаць каля 30 тысяч замежных баевікоў з больш чым 100 дзяржаваў. У апошні час дзякуючы дзеянням міжнароднай кааліцыі ІД быў нанесены значны ўрон, гаворыцца ў дакладзе. У 2016 годзе ў выніку паветраных удараў кааліцыі па нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах і нафтасховішчах даходы тэрарыстаў ад нафты могуць скараціцца.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды30

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў спадзяецца на вяртанне «нармальных адносін» з Польшчай2

Мінск спакушае Вашынгтон калійнымі ўгнаеннямі?10

Дарадца прэм'ера Літвы: Мяжа з Беларуссю можа быць адкрыта раней, чым планавалася11

На Падляшшы даўно стаяць указальнікі па-беларуску. Палякі з іншых рэгіёнаў Польшчы абурыліся, ім адказалі36

Сетка мінскіх кафэ «Смажка» зноў сабрала велізарную чаргу ФОТАФАКТ3

«Байсол» запускае калядны збор для дзяцей палітвязняў5

Лукашэнка: Жыццё прымусіць Польшчу і краіны Балтыі будаваць нармальныя адносіны з Беларуссю і Расіяй19

У Расіі здымаюць камедыйны серыял пра «СВА». Генеральным прадзюсарам стаў Вадзім Галыгін30

Літва можа адкрыць мяжу з Беларуссю раней за 30 лістапада20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды30

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць