Усяго патроху33

Дуж‑Душэўскі — дзеяч БНФ

Гэта вынікае зь ліста начальніка аддзелу ЖКГ Глыбоцкага райвыканкама Юрыя Сяменьнікава, адрасаванага глыбоцкаму краязнаўцу і журналісту Ўладзімеру Скрабатуну.

Гэта вынікае зь ліста начальніка аддзелу ЖКГ Глыбоцкага райвыканкама Юрыя Сяменьнікава, адрасаванага глыбоцкаму краязнаўцу і журналісту Ўладзімеру Скрабатуну.

Шыльду ў гонар палітычнага дзеяча БНР Клаўдзія Дуж‑Душэўскага на доме №22 на вуліцы М. Горкага са згоды гаспадар дому разьмясьцілі мясцовыя краязнаўцы і актывісты Партыі БНФ. Аўтарам партрэтнай выявы Клаўдзія Дуж‑Душэўскага выступіў мясцовы мастак Аляксандр Мядзелец. На дошцы быў надпіс: «Тут у 1891 годзе нарадзіўся Клаўдзій Сьцяпанавіч Дуж‑Душэўскі — палітык, асьветнік, дойлід». Мэмарыяльную дошку рабілі на дабрачынныя ахвяраваньні глыбоцкіх сяброў Партыі БНФ. Праз тры дні, акурат на 25 сакавіка, шыльду на загад начальніка аддзелу ЖКГ Глыбоцкага райвыканкама Юрыя Сяменьнікава зьнялі — «непаложана», бо не было звароту ў гарвыканкам па дазвол.

15 красавіка глыбоцкі краязнаўца і журналіст Ўладзімер Скрабатун атрымаў ад начальніка аддзелу ЖКГ ліст аб разглядзе матэрыялаў праверкі Глыбоцкага РУУС па факце вывешваньня шыльды ў гонар Дуж‑Душэўскага. Сп. Скрабатуну паведамілі, што ім парушана заканадаўства — шыльда вывешаная самавольна. Краязнаўцу папярэдзілі пра адказнасьць за паўторнае парушэньне закону. Аднак галоўнай «пэрлінай» чыноўніцкага ліста стаў наступны сказ: «У аддзел жыльлёва‑камунальнай‑гаспадаркі Глыбоцкага райвыканкама паступілі матэрыялы праверкі Глыбоцкага РУУС аб тым, што на сьцяне дома №22 па вул. М. Горкага ў г. Глыбокае была ўсталяваная мэмарыяльная дошка ў гонар Клаўдзія Дуж‑Душэўскага (дзеяча БНФ).

Клаўдзій Сьцяпанавіч Душэўскі (Дуж‑Душэўскі) [27.3 (паводле іншых зьвестак 26.4). 1891, мяст. (цяпер горад) Глыбокае Дзісенскага павета Віленскай губэрні — 25.2.1959], беларускі палітычны дзеяч. Восеньню 1919 — дыпляматычны прадстаўнік БНР у краінах Прыбалтыкі; пасьля сэсіі Рады БНР у Менску (сьнежань 1919) прызначаны яе дзяржаўным сакратаром ва урадзе Ластоўскага.

Сямён Печанко, паводле www.bulletinonline.org

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі3

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

У Мінску здарыўся чарговы патоп

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна10

У Закарпацці падлеткі 13, 14, 16 і 17 гадоў згвалтавалі 46-гадовую жанчыну3

Палітвязню з Маладзечна, у якога няма адной нагі, прысудзілі 4 гады калоніі1

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў13

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне1

«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі3

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць