Улада22

БСДП (Грамада) заклікае Палату прадстаўнікоў разгледзець пытанне фінансавання палітычных партый

Цэнтральны камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) заклікае Палату прадстаўнікоў разгледзець пытанне фінансавання палітычных партый напярэдадні парламенцкіх выбараў 2016 года. 

Як адзначаецца ў рэзалюцыі ЦК БСДП (Грамада), «адсутнасць дзяржаўнай падтрымкі на дзейнасць палітычных партый Беларусі (у тым ліку апазіцыйных) не спрыяе развіццю і выражэнню палітычнай думкі беларускіх грамадзян», а таксама зніжае «ролю і актыўнасць партый у грамадска-палітычным жыцці краіны і не дазваляе больш яскрава прадстаўляць інтарэсы беларусаў».

«Беларусь з’яўляецца для ўсіх нас агульным домам, і грамадзяне, якія жывуць у нашай краіне, плацяць падаткі. За кошт падаткаў фарміруецца бюджэт нашай краіны, утрымліваюцца дзяржаўныя органы ўлады, войска, міліцыя, установы адукацыі і аховы здароўя. Як падаткаплацельшчыкі, беларусы маюць права і на прадстаўніцтва сваіх інтарэсаў палітычнымі партыямі, якія яны падтрымліваюць», — гаворыцца ў рэзалюцыі. 

Кіраўніцтва БСДП (Грамада) заклікае дэпутатаў разгледзець пытанне фінансавання палітычных партый, а таксама ўнесці змены ў артыкул 24 «Абмежаванні ў фінансаванні палітычных партый, саюзаў» закона «Аб палітычных партыях», які накладае абмежаванні на фінансаванне палітычных партый з рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў.

Цэнтральны камітэт БСДП (Грамада) прапануе улічыць міжнародны вопыт і правапрымяняльную практыку падчас прапрацоўкі гэтага пытання і заканадаўча замацаваць неабходнасць фінансавай падтрымкі зарэгістраваных палітычных партый незалежна ад іх удзелу ў выбарчых кампаніях. 

«ЦК БСДП таксама прапануе вывесці прапорцыю фінансавання палітычных партый у выпадку праходжання іх прадстаўнікоў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў з улікам колькасці грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі выбарчага ўчастка, дзе перамогу атрымаў прадстаўнік той ці іншай палітычнай сілы. Мы лічым, што прыняцце закона «Аб фінансаванні палітычных партый» істотна паўплывае на развіццё і станаўленне дэмакратыі ў краіне, актывізуе палітычныя працэсы ў публічнай прасторы, а таксама істотна палепшыць вобраз Беларусі на міжнароднай арэне», — адзначаецца ў рэзалюцыі.

Прадстаўнікі БСДП (Грамада) выказваюць гатоўнасць аказаць экспертную дапамогу ў выпрацоўцы гэтага закона.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят20

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць