Лідар рэспубліканскіх праймерыз мільярдэр Дональд Трамп абвясціў, што сваю падтрымку яму выказаў Бэн Карсан, адзін з былых прэтэндэнтаў на намінацыю ад Рэспубліканскай партыі, які выйшаў з гонкі тыдзень таму.
Такім чынам, Карсан стаў ужо другім былым супернікам Трамп, які зрабіў яму падтрымку пасля ўласнай няўдачы на праймерыз.
Першым быў губернатар Нью-Джэрсі Крыс Крысці, які спыніў сваю прэзідэнцкую кампанію яшчэ ў пачатку лютага.
Два тыдні таму Крысці нечакана для многіх заявіў, што, на яго думку, больш за ўсё шанцаў выйграць у гіпатэтычнай сутычцы з Хілары Клінтан у Дональда Трампа, і таму ён падтрымае менавіта яго.
Былы доктар-нейрахірург Бэн Карсан дагэтуль заяўляў, што схіляецца да кандыдатуры Дональда Трампа, але сімпатызуе таксама сенатару Тэду Крузу.
Цяпер чытаюць
У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя
Каментары