Грамадства

Два месяцы да зняволенага праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі не даходзілі лісты

На працягу двух месяцаў да зняволенага праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі, якога трымаюць у магілёўскай турме, не даходзілі лісты ад родных і калег. Пра гэта паведаміў праваабаронца Міхаіл Пастухоў.

«19 лютага на спатканне да Андрэя ездзіў яго бацька, — расказаў Пастухоў. — Там высветлілася, што лісты не даходзяць ні Андрэю, ні ад яго — яго родным. Як мяркуе сам Бандарэнка, прычына ў тым, што ён пісаў пра ўмовы ўтрымання, а таксама пра дзейнасць былых калег, у прыватнасці Алены Красоўскай-Каспяровіч».

24 лютага Міхаіл Пастухоў накіраваў начальніку турмы і пракурору Магілёўскай вобласці зварот з просьбай правесці праверку, на якой падставе зняволенага Бандарэнку абмяжоўваюць у праве на перапіску. «Дарэчы, выразкі з газет, якія я яму адпраўляў, мне вярнулі назад, — дадаў праваабаронца. — Гэта былі артыкулы з «Народнай волі» і «Новага часу» пра самога Бандарэнку і яго калегу, Міхаіла Жамчужнага, які ў мінулым годзе таксама быў асуджаны».

Паводле слоў Пастухова, зараз перапіска з Бандарэнкам аднавілася. «Аднак я па-ранейшаму чакаю, што мне адкажуць з адміністрацыі турмы і пракуратуры. Недапушчальна, каб у наступным такія парушэнні паўтараліся», — лічыць ён.

Пастухоў таксама паведаміў, што Андрэй Бандарэнка па-ранейшаму ўтрымліваецца ў адзіночнай камеры магілёўскай турмы.

Нагадаем, Андрэй Бандарэнка быў стваральнікам і кіраўніком інфармацыйна-асветнай установы «Платформа» і культурна-асветнай установы «Платформ інавэйшн», якія займаліся абаронай правоў асуджаных. 12 жніўня 2014 года суд прызнаў яго вінаватым у хуліганстве і прыгаварыў да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазней у сувязі з амністыяй тэрмін быў скарочаны да трох гадоў. 17 снежня 2015 года па рашэнні суда Бандарэнку перавялі са шклоўскай калоніі ў турму Магілёва ў сувязі з «шматлікімі парушэннямі» рэжыму.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалілі гродзенскага журналіста Паўла Мажэйку2

Вызвалены Зміцер Дашкевіч2

Вызвалілі прафсаюзнага лідара Аляксандра Ярашука4

Лукашэнка: Мы разумеем, што яшчэ некалькі тысяч ходзяць і крыва глядзяць на ўладу18

Палітвязняў прывезлі на мяжу калонай аўтобусаў ВІДЭА6

«Гэта не акт дабрыні, а чарговы інструмент рэпрэсій». Юрыст растлумачыў, чаму прымусовая дэпартацыя палітвязняў злачынства8

Мікола Статкевіч адмаўляецца пакідаць Беларусь33

Вызвалілі рэдактарку «Белсата» Ірыну Слаўнікаву2

Перамовы аб вызваленні палітвязняў доўжыліся два дні7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся78

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць