Меркаванні4646

Святлана Калінкіна: Чыжа шкада

Учора ўвечары пачалі прыходзіць смскі пра тое, што арыштавалі Юрыя Чыжа. І, паверце, ніякай сенсацыі я ў гэтым не ўбачыла. Наадварот, быў эфект дэжавю, бо здарылася такое не першы раз. Чыжа і раней арыштоўвалі, трымалі пару дзён, прымушалі пералічыць кудысьці нейкія грошы, каму-небудзь што-небудзь перадаць, потым адпускалі.

Цяпер, можа быць, затрымаюць на большы час. Калі, вядома, ён сапраўды на мяжы банкруцтва і адкупляцца ўжо няма чым. Але я ўсё ж такі думаю, што ён напэўна дастане «страхавы парашут»: недзе ж ён ёсць, не можа не быць.

Я шмат разоў параўноўвала беларускіх бізнэсоўцаў, нават прыдворных, з парсючкамі да Каляд. Іх адкормліваюць і нават дазваляюць свінячыць толькі з адной мэтай — аднойчы паласавацца свежанінкай. Але да Чыжа хутчэй пасуе параўнанне з бараном: аброс — абстрыглі, зноў аброс — ізноў абстрыглі… Хоць, не выключана, што надышоў момант, калі камусьці захацелася бараніны…

Але ведаеце, што дзіўна? Не адчуваю ніякіх ілюзій з нагоды бізнэс-талентаў Чыжа. І, уласна, нават не лічу бізнэсам тое, чым ён займаўся. І ўсё ж мне яго шкада… Шкада як чалавека, з якога здзекаваліся. Шкада як чалавека, якога каўбасілі на вялікай амплітудзе. Шкада як чалавека, які нікога не забіў, гуляў па правілах, але абыграў сам сябе і апынуўся ў турме.

Дарэчы, гісторык Алесь Краўцэвіч гаворыць, што для беларусаў гэта важныя і пакуль неацэненыя наступствы кіравання Аляксандра Лукашэнкі — спачуваць тым, каго арыштавалі. Мы заўсёды былі людзьмі статута, людзьмі закона, з выразным веданнем, што ў турму трапляюць выключна злачынцы. У гэтым, дарэчы, наша важнае адрозненне ад Расіі: там прасіць міласціну, бо толькі што выйшаў з турмы, заўсёды было нормай, а ў нас — апошняй прычынай, па якой табе далі б грошы. Але Лукашэнка такога нарабіў з турмамі і законнасцю, што цяпер дадуць.

Увогуле, мне Чыжа шкада. Высока ўзляцеў — больш балюча падаць. І шлях ад залатога унітаза да парашы цяжкі асабліва.

Каментары46

Цяпер чытаюць

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна20

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Украіна ведае, дзе ў Беларусі будзе размешчаны «Арэшнік», і перадае даныя партнёрам8

Калеснікава — Ціханоўскай: Света, ты нават не ўяўляеш, колькі я разоў уяўляла гэты момант43

Беларус сеў у самалёт і адключыў роўмінг — спісалася 177 рублёў6

Сяргей Сівец — новы старшыня Канстытуцыйнага суда

Трамп не выключыў вайны з Венесуэлай9

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда26

Ціханоўская стэлефанавалася з Бабарыкам і Калеснікавай3

Выйшаў на свабоду палітвязень Армен Арзуманян, удзельнік «X-фактара»1

Пуцін не лічыць сябе вінаватым у гібелі ўкраінцаў і расіян5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна20

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць