Улада2525

Старшынёй БСДП (Грамада) пераабраная Ірына Вештард — з мінімальнай перавагай ФОТА

Старшынёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) пераабраная Ірына Вештард. Адпаведнае рашэнне было прынята дэлегатамі XVI чарговага з'езда арганізацыі, які прайшоў 13 сакавіка ў Мінску.

Усяго ў тайным галасаванні бралі ўдзел 82 дэлегаты, пераможцам лічыцца той, хто набярэ 50% плюс адзін голас.

Вештард перамагла з мінімальнай перавагай: яе падтрымалі 42 дэлегаты, адмовілі ў падтрымцы — 40.

Ігара Маслоўскага падтрымалі 38 дэлегатаў, Віктара Крываля — 0.

Асноўны канфлікт на з'ездзе разгарэўся паміж прыхільнікамі Вештард і Маслоўскага.

На думку прыхільнікаў дзейнага старшыні партыі, калі кіраўніком партыі будзе абраны Маслоўскі, гэта можа прывесці да пераходу партыі пад кантроль кампаніі «Гавары праўду». Маслоўскі з'яўляецца актывістам гэтай кампаніі, ён актыўна падтрымліваў Таццяну Караткевіч падчас прэзідэнцкіх выбараў 2015 года.

Прадстаўляючы сваю кандыдатуру дэлегатам з'езда, Вештард адзначыла, што лічыць сябе «адказным чалавекам», яна імкнулася зрабіць усё «магчымае і немагчымае», а таму гатовая працаваць далей.

Маслоўскі, у сваю чаргу, заявіў, што партыі «патрэбны перамены», яна «павінна супрацьстаяць выклікам сучаснасці». Паводле яго, неабходна павышаць пазнавальнасць і рэйтынг партыі. «Яна не павінна быць радыкальнай, але павінна быць эфектыўнай, не толькі крытыкаваць уладу, але і прапаноўваць свае рашэнні праблем у грамадстве», — сказаў Маслоўскі.

Ірына Вештард нарадзілася ў 1953 годзе. Скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт. Працавала настаўніцай Каменскай сярэдняй школы Лагойскага раёна і СШ №3 Смаргоні, была інспектарам школ Смаргоні. У БСДП ўступіла ў 1991 годзе. З 2009 года старшыня Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі, з кастрычніка 2010-га — намеснік старшыні, з чэрвеня 2011-га — старшыня партыі.

Варта адзначыць, што Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) — адна з трох палітычных структур з падобнай назвай.

Акрамя яе існуе Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада пад кіраўніцтвам экс-спікера Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслава Шушкевіча, а таксама дзейнічае арганізацыйны камітэт па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), кіраўніком якога з'яўляецца кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, былы палітвязень Мікалай Статкевіч.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх3

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх

Усе навіны →
Усе навіны

Таццяна з Карэліцкага раёна праз тыкток адстаяла сельскую краму «Родны кут»7

Былы дыпламат Слюнькін адказаў Калеснікавай — чаму ў Расіі ёсць паслы ЕС, а ў Беларусі амаль нікога няма26

Сёння ноччу мінімум быў 15 градусаў

Выйшла падыхаць перад сном і не вярнулася. Жанчына загінула ў каналізацыйным калодзежы ў Браслаўскім раёне

Былога кіраўніка БРСМ з Іўя кінулі ў СІЗА па палітычным артыкуле і залічылі ў тэрарысты5

Украінец будзе змагацца за «шлем памяці» на Алімпіядзе. Хто на ім — поўны спіс8

81‑гадовы пенсіянер баяўся крадзяжоў і добра хаваў свае грошы, але лёгка аддаў іх махлярам2

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА11

Украіна пачала планаваць правядзенне выбараў прэзідэнта. Яны могуць прайсці да 15 мая4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх3

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць