Эканоміка66

У Беларусі працягваецца глыбокі эканамічны спад

У студзені—лютым у Беларусі прадоўжыўся эканамічны спад. За два месяцы валавы ўнутраны прадукт скараціўся на 4% у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года, сведчаць дадзеныя Белстата.

У грашовым выражэнні ВУП за студзень—люты 2016 года склаў 141,534 трлн рублёў.

Нагадаем, афіцыйны прагноз беларускіх уладаў на 2016 год, зацверджаны ў снежні 2015 года, прадугледжваў рост ВУП на 0,3%. Прагноз уладаў быў падрыхтаваны з улікам таго, што сярэднегадавая цана нафты, ад якой залежыць эканамічная актыўнасць у Расіі і Беларусі, складзе 50 даляраў за барэль. Разам з тым у студзені 2016-га цана нафты на сусветным рынку рэзка знізілася, і сёння складае каля 35—40 даляраў за барэль.

Паводле звестак Белстата, за студзень—люты 2016 года вытворчасць прамысловай прадукцыі знізілася на 5,6% да 121,531 трлн рублёў. Запасы гатовай прадукцыі склалі 36,8 трлн рублёў, або 73,5% да сярэднямесячнага аб'ёму прамвытворчасці (у студзені—лютым 2015 года — 87,6%). Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі склала 10,1% супраць 12% у студзені—лютым 2015 года.

Выпуск сельгаспрадукцыі гаспадаркамі ўсіх катэгорый вырас на 2,4% да 12,7 трлн рублёў.

Інвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 24,6% і склалі 22,7 трлн рублёў.

За два месяцы ўведзена ў эксплуатацыю 746,1 тыс. квадратных метраў жылля (на 25,2% менш за аналагічны леташні паказчык), у тым ліку з дзяржпадтрымкай — 183,8 тыс. (на 46,7% менш).

Перавозкі ў названы перыяд грузаў транспартам зменшыліся на 14,5% да 62,1 млн тон, пасажыраў — на 5,9% да 326,9 млн чалавек.

Рознічны тавараабарот знізіўся на 0,2% і склаў 53,9 трлн рублёў, аптовы — на 8,6% і склаў 98,2 трлн рублёў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны26

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка распытаў Турчына пра касякі ўрада19

Закрыццё беларуска-польскай мяжы заблакавала больш за 130 цягнікоў з Кітая ў Еўропу5

Беларус у ЗША стаў рабом без дакументаў і шукае спосаб вярнуцца дадому20

Дубай стаў новай сусветнай сталіцай OnlyFans9

Фядута ходзіць з кіёчкам і з суправаджэннем, яго часта вывозяць у Рэспубліканскі турэмны шпіталь — сэрца5

«Самая няўдалая віза для іміграцыі». Ці хвалююцца айцішнікі з-за новага ўказа Трампа?5

Вызвалены відэааператар «Белсата» Вячаслаў Лазараў: Каб абараніць жонку, браў усю віну на сябе. Але і яе пакінулі ў СІЗА

У Магілёве дзед у кавярні даў кіем па галаве мужчыну, што груба і гучна сварыўся з жонкай4

«Усё хутка разваліцца — а мы тут жывём». Жыхары барака ў Рэчыцы звярнуліся да Лукашэнкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны26

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць