Падчас затрыманьня накладу «Віцебскага кур’ера» ў Шчукіна здарыўся сардэчны прыступ.

24 красавіка прыкладна а 20‑й гадзіне на ўскрайку Віцебску міліцыянты затрымалі наклад газэты «Віцебскі кур’ер М».
Як высьветлілася, рэйсавы аўтобус са Смаленску, на якім перавозілі газэту, да абласнога цэнтру суправаджала машына зь міліцыянтамі. На першым жа прыпынку ў горадзе людзі ў форме кінуліся канфіскоўваць выданьне. Паводле сьведак, гэта выглядала даволі брутальна. Падчас захопу парвалі валізу ў Валерыя Шчукіна. У момант сутыкненьня яму стала дрэнна. Прыйшлося выклікаць «хуткую дапамогу», якая адвезла вядомага праваабаронцу і журналіста ў 2‑ю гарадскую бальніцу. Цяпер ён зь вельмі высокім ціскам і сардэчным прыступам знаходзіцца ў аддзяленьні кардыялогіі.
Большую частку наклада даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Астатнюю, якая была ў легкавіку супрацоўніка рэдакцыі Алега Баршчэўскага, перахапілі на вуліцах горада супрацоўнікі ДПС.
У РАУС былі пералічаныя ўсе асобнікі выданьня, колькасьць якіх адпавядала замоўленаму тыражу.
Па словах прадстаўнікоў рэдакцыі, міліцыянты складаюць пратакол па частцы 2 артыкула 22.9 КоАП Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае пакараньне за «парушеньне вызначанага парадку рассыланьня абавязковых бясплатных паасобнікаў пэрыядычных друкаваных выданьняў, распаўсюд эратычных выданьняў, апублікаваньня сродкам масавай інфармацыі абвяржэньняя, а таксама распаўсюд… без выходных дадзеных». Ніводнага з падобных парушэньняў рэдакцыя не зрабіла.
«Віцебскі кур’ер М» з‑за перашкодаў мясцовых уладаў не выходзіў некалькі месяцаў. Нягледзячы на тое, што рэдакцыя мае памяшканьне, ёй катэгарычна адмаўляюць у юрыдычным адрасе. А першы пасьля перапынку наклад арыштавалі.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары