Улада

Зьменены ўмовы страхаваньня грамадзянскай адказнасьці ўладальнікаў транспартных сродкаў

Напрыклад, па абавязковым страхаваньню грамадзянскай адказнасьці перавозчыка перад пасажырамі зьніжаны страхавыя тарыфы і, адпаведна, памеры страхавых узносаў.

У Беларусі зменены парадак і ўмовы правядзення абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў у сувязі з пераводам рэспублікі з транзітных (часовых) у поўныя (пастаянныя) члены Міжнароднай сістэмы аўтатранспартнага страхавання «Зялёная картка».

Прэзідэнт Беларусі ўказам нумар 236 ад 28 красавіка ўнёс змяненні і дапаўненні ва ўказы, якія рэгулююць парадак і ўмовы правядзення асобных відаў страхавання, паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

Урэгулявана пытанне адносна чарговасці страхавых выплат страхаўшчыкамі ў выпадку, калі рызыкі застрахаваны па добраахвотнаму страхаванню наземных транспартных сродкаў (КАСКО) і па абавязковаму страхаванню грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў. Пры наяўнасці названых дагавораў шкода, прычыненая пацярпеламу ў выніку дарожна‑транспартнага здарэння, у першую чаргу кампенсуецца па дагавору абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў.

Зніжаны памеры страхавых узносаў па 20 тыпах транспартных сродкаў па абавязковаму страхаванню грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў (грузавых аўтамабіляў і трактароў, а таксама прычэпаў да іх, аўтобусаў (за выключэннем тых, што выкарыстоўваюцца на экспрэсных рэгулярных маршрутах).

У мэтах пашырэння супрацоўніцтва страхоўшчыкаў з недзяржаўнымі арганізацыямі і банкамі прадастаўлена магчымасць юрыдычным асобам і банкам прыватнай формы ўласнасці ажыццяўляць пасрэдніцкую дзейнасць у якасці страхавых агентаў па ўсіх відах добраахвотнага страхавання, уключаючы добраахвотнае страхаванне медыцынскіх расходаў і віды страхавання, якія належаць да страхавання жыцця.

Указам таксама ўдакладнены і пашыраны пералік асоб, якія з’яўляюцца застрахаванымі па абавязковаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў. Да такіх асоб аднесены грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства, што пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўляецца работа або якія прыцягваюцца да работы, што дасць магчымасць стварыць роўныя ўмовы па забеспячэнню страхавой абаронай пры няшчасных выпадках на вытворчасці і прафесійных захворваннях.

Таксама прадугледжаны парадак прадастаўлення страхавальнікам адтэрміноўкі і растэрміноўкі па выплаце страхавых узносаў, штрафаў, пені па абавязковаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў. Яна будзе прадастаўляцца Белдзяржстрахам у парадку, устаноўленым ва ўказе.

Па абавязковаму страхаванню грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі на падставе аналізу практыкі яго правядзення зніжаны страхавыя тарыфы і, адпаведна, памеры страхавых узносаў.

Акрамя таго, у мэтах павелічэння памеру статутнага фонду Белдзяржстраха і яго даччыных прадпрыемстваў, створаных для ажыццяўлення страхавой дзейнасці, прадугледжана магчымасць накіравання часткі прыбытку, атрыманага ад інвесціравання сродкаў спецыяльнага страхавога рэзерву па абавязковаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў на павелічэнне статутнага фонду.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Каментары

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць