Эканоміка55

Замежны дзяржаўны доўг Беларусі дасягнуў $13 мільярдаў

 Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь на 1 красавіка 2016 года склаў 362,2 трлн. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам года на 33,7 трлн. рублёў, або на 10,2%, паведамляе Міністэрства фінансаў.

Пры гэтым замежны дзяржаўны доўг па стане на 1 красавіка склаў 13 млрд. долараў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 528 млн. долараў (з улікам курсавых розніц), або на 4,2%.

Апошні раз мяжу ў 13 млрд. долараў аб'ём замежнага дзярждоўгу Беларусі дасягаў ў 2014 годзе.

Згодна са звесткамі Мінфіна, у студзені—сакавіку 2016 года прыцягнутыя замежныя дзяржаўныя пазыкі на 686,5 млн. долараў ЗША: 500 млн. долараў — Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця; 88 млн. долараў — урада і банкаў Расійскай Федэрацыі; 87,4 млн. долараў — банкаў КНР; 11,1 млн. долараў — МБРР.

Пагашэнне замежнага дзяржаўнага доўгу з пачатку 2016 года склала 225,8 млн. долараў ЗША: 88,3 млн. долараў — Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця; 75 млн. долараў ЗША — урад Расійскай Федэрацыі; 49,3 млн. долараў ЗША — банкі КНР; 12,5 млн. долараў — МБРР; 0,7 млн. долараў — ЗША.

Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 красавіка 2016 года склаў 101,0 трлн. рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 3,6 трлн. рублёў (за кошт курсавых розніц), або на 3,7%.

За студзень—сакавік 2016 года размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 405,8 млн. долараў ЗША і 600 млрд. рублёў. Пагашана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 566,5 млн. долараў ЗША і 1 млрд. 935 млн. рублёў.

Нагадаем, за 2015 год дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь вырас на 131,1 трлн. рублёў, або на 66,4%, і на 1 студзеня 2016 года склаў 328,6 трлн. рублёў.

Пры гэтым замежны дзярждоўг на 1 студзеня 2016 года склаў 12,4 млрд. долараў ЗША, зменшыўшыся з пачатку 2015 года на 133,9 млн. долараў (з улікам курсавых розніц), або на 1,1%.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі67

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША і краіны Еўропы падрыхтавалі прапановы плана падтрымкі Украіны пасля вайны1

Навукоўцы даказалі марнасць інтэрнэт-спрэчак: ніхто не мяняе думку, а вынікі не рэпрэзентуюць большую частку грамадства20

Навуковец папярэдзіў пра схаваныя рызыкі для здароўя ад бутыляванай вады1

Сэрвіс Kolobike пачаў распрадаваць свае ровары. Кампанію чакае рэарганізацыя ці ліквідацыя2

Дачка міністра Маркава абвінаваціла Павука ў планаванні серыі тэлефонных тэрарыстычных атак падчас УНС13

З'явілася першае ФОТА Паўла Севярынца пасля вызвалення18

Суд у Екацярынбургу палічыў, што расійскую армію дыскрэдытуе верш Маякоўскага стогадовай даўніны2

Футбаліста, які асуджаў гвалт у 2020‑м і напад на Украіну, прымусілі за гэта каяцца1

Пазняк пра Бабарыку і Калеснікаву: Ніякая турма не пераробіць такіх102

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі67

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць