Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»99

Сasus belli з падручнага матэрыялу

Расейскія інтэрнэт-рэсурсы запярэсьцілі загалоўкамі кшталту "Грузія заявіла пра гатовасьць да вайны з Расеяй". Каму-кольвек у Маскве карціць падліць алею ў агонь. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Расейскія інтэрнэт-рэсурсы запярэсьцілі загалоўкамі кшталту "Грузія заявіла пра гатовасьць да вайны з Расеяй". Яскравы прыклад маніпуляцыі. Прасьцей кажучы, перакруцілі словы дзяржміністра Якабашвілі.

Заўважце, Цімур Якабашвілі — дзяржміністар у пытаньнях рэінтэграцыі. То бок не прэзыдэнт, не кіраўнік вайсковага ці дыпляматычнага ведамства. "Абвяшчаць вайну" — зусім не ягоная кампэтэнцыя. Чыноўнік прыляцеў ў Брусэль на нейкія там слуханьні, журналісты спыталі пра тое, што круцілася на языку: наколькі сытуацыя ў стасунках з Расеяй блізкая да вайны? — і прадстаўнік Тбілісі адказаў бяз хітрыкаў, наўпрост: "Вельмі блізкая, бо мы добра ведаем Расею".

Як бачым, Якабашвілі не памыліўся :) Некаторыя маскоўскія мэдыі адразу зрабілі зь яго мілітарыста і агрэсара. Хаця лейтматыў ягонай заявы быў цалкам процілеглы: "Мы, без перабольшаньняў, мусім прадухіліць вайну".

У Маскве ж, відавочна, каму-кольвек карціць падліць алею ў агонь. Я не кажу, што ў Тбілісі ўсе палітыкі белыя ды пухнатыя :) Між іншым, у параўнаньні з тамтэйшай апазыцыяй Міхаіла Саакашвілі можна лічыць русафілам :)

Але па вялікім рахунку цяперашняя гістэрыка Расеі з нагоды грузінскага імкненьня ў НАТО выглядае такой жа брыдкай, беспадстаўнай і беспэрспэктыўнай, як тое было — памятаеце? — у дачыненьні да краінаў Балтыі. Подбіўка гэтых калізій аднолькавая: паміраючая імпэрыя ня можа зьмірыцца са стратай сваіх колішніх тэрыторыяў, перайменаваных у зоны інтарэсаў.

© Рэйтэр

Канешне, у гэтай гістэрыцы шмат штучнае піяраўскай спэкуляцыйнасьці, але разам з тым, калі зь любога падручнага матэрыялу раз-пораз маніякальна ляпіць casus belli — зачэпку для вайны — то можна і дагуляцца…

Так ці іначай, курс Грузіі ды Ўкраіны на ўступленьне ў НАТО падвышае ў вачох Масквы хаўрусьніцкі статус Беларусі.

Вось нядаўна расейскі міністар абароны Сердзюкоў прылятаў ў Менск з гуртом важных генэралаў — па афіцыйнай вэрсіі, дзеля абмеркаваньня нейкіх руцінных пытаньняў на сумеснай калегіі двух абаронных ведамстваў. Але вайсковыя аналітыкі маюць падставы меркаваць, што гаворка ішла, у прыватнасьці, і пра нюансы супольнага адказу на разьмяшчэньне ў Эўропе элемэнтаў амэрыканскай супрацьракетнай абароны ды на пашырэньне НАТО. Дый РЛС "Волга" пад Ганцавічамі Сердзюкоў наведаў, трэба думаць, ня дзеля экскурсіі.

Маскоўскія стратэгі разьлічваюць ня толькі на ракеты, але і на "мяккую сілу", на фармаваньне прарасейскіх элітаў у постсавецкіх дзяржавах. У прыватнасьці, Міхаіл Маргелаў, называючы апошнімі надзейнымі хаўрусьнікамі Арменію ды Беларусь, шкадуе, што "Расея сквапнічае і не падтрымлівае належным чынам, як ЗША, "правільныя", са свайго гледзішча, рэжымы". На думку Маргелава, "калі Расея хоча лідзіраваць, то бок мець хаўрусьнікаў ды сатэлітаў, яна таксама мусіць укладацца ў гэта матэрыяльна. І дапамагаць каму належыць, як раяць дасьведчаныя экспэрты, адрасна, ільготнымі крэдытамі, ня грэбуючы нават наяўнымі".

Ці не падобныя мэтады і выкарыстоўваліся, дарэчы, дзеля фармаваньня сатэлітных рэжымаў у Абхазіі ды Паўдзённай Асэтыі?

Узмацненьне хаўрусьніцкай ролі Беларусі можа даць пэўныя сытуацыйныя выгады яе цяперашняму кіраўніцтву, але, як вы разумееце, зусім не ўмацуе пэрспэктывы вяртаньня нашае краіны ў эўрапейскі кантэкст.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада5

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зарэгістравалі новы від птушак2

Ва Уруччы высекуць сквер пад праваслаўную царкву. Натхняліся раннехрысціянскай архітэктурай Рыма22

Трамп адмяніў сустрэчу з Пуціным у Будапешце1

ЗША абвясцілі пра санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»8

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска23

ЗША знялі ключавое абмежаванне на ўдары дальнабойнымі ракетамі па Расіі — WSJ5

Выбух адбыўся на абаронным заводзе ў Чалябінскай вобласці. Ёсць ахвяры6

Як Фядыніч адкрыў аўтобус Статкевічу на мяжы і як Вінярскі таксама выйшаў, каб застацца ў Беларусі. Новыя падрабязнасці3

Генеральны сакратар НАТА падтрымаў ідэю Трампа спыніць вайну ва Украіне па лініі фронту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада5

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць