Грамадства11

У Мінску пройдзе шэсце памяці ўдзельнікаў вайны «Беларусь памятае»

Сёння раніцай на праспекце Незалежнасці ў Мінску пройдзе шэсце памяці «Беларусь памятае». Людзі пройдуць да плошчы Перамогі з партрэтамі герояў вайны і сваіх сваякоў на знак памяці пра вайну і ўдзячнасці пакаленню пераможцаў.

Для ветэранаў на плошчы Перамогі паставяць трыбуны, дзе яны сустрэнуць шэсце. Затым да помніка на плошчы Перамогі будуць ускладзены кветкі, прагучыць вальс Перамогі.

Увечары на пляцоўцы перад Вечным агнём адбудзецца святочны канцэрт Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь з удзелам беларускіх выканаўцаў і запрошаных артыстаў.

11.00—17.00. Пляцоўка ля Палаца спорту. Канцэртная праграма, святочны кірмаш, выстава-кірмаш майстроў народнай творчасці «Горад майстроў».

12.00—17.00. Тэрыторыя Верхняга горада. Канцэртная праграма адкрыцця летняга музычна-турыстычнага сезона.

12.00. Музейна-паркавы комплекс «Перамога». Ўсебеларускія лёгкаатлетычныя спаборніцтвы «Забег адважных».

20.00. Плошча Перамогі. Канцэрт «А памяць — святая …»

22.00. Святочны салют ў Мінску: у парку імя 50-годдзя Перамогі, на пустцы ў раёне вуліцы Прыгараднай, на тэрыторыі аэрапорта Мінск-1, у раёне Чыжоўскіх могілак, на паўночна-заходнім беразе вадасховішча Дразды, у ваенным гарадку ва Уруччы.

Графік працы метрапалітэна 9 мая

Інтэрвал руху цягнікоў на лініях метрапалітэна 9 мая з 7.00 да 12.00 і з 18.00 да 23.00 складзе 3 хвіліны, з 12.00 да 18.00 — 4 хвіліны, пасля 23.00 — 12 хвілін. У сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў на плошчы Перамогі 9 мая будзе зменены рэжым працы станцыі метро «Плошча Перамогі». З 5.30 да 7.00 і з 13.00 да 17.00 станцыя будзе працаваць у штатным рэжыме, з 7.00 да 13.00 і з 17.00 да 23.00 цягнікі метрапалітэна будуць хадзіць без прыпынку «Плошча Перамогі».

Рух транспарту абмяжуюць ў Мінску 9 мая

У дарожнай міліцыі патлумачылі, што рух абмяжуюць на наступных участках.

З 6.30 да заканчэння мерапрыемстваў — на прасп. Незалежнасці ад вул. Леніна да вул. Сурганава. Тут будзе абмежаваны рух усіх відаў транспартных сродкаў, за выключэннем грамадскага транспарту. З 7.00 на гэтым жа ўчастку зачыніцца рух і для грамадскага транспарту. З 17.00 да заканчэння мерапрыемстваў рух абмяжуюць і на кавалку прасп. Незалежнасці ад вул.Леніна да вул.Казлова.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ10

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь прыйшоў новы цыклон — «Леоні». Ён прынёс ледзяны дождж3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў8

У Бразіліі маланка ўдарыла па натоўпе прыхільнікаў Жаіра Балсанару ВІДЭА1

«Ні слова па-расейску». На ўчарашняй сустрэчы Ціханоўская і Зяленскі гаварылі кожны на сваёй мове33

У Дрыбінскім раёне вынеслі пакаранне за чырвона-зялёны сцяг

З'явілася ВІДЭА зніклага ў Пінску Багдана Юнчыка2

«Белавія» накрыў маштабны збой у расійскай сістэме браніравання авіяквіткоў

У мінскім метро патлумачылі, для чаго адлічваюць на гадзінніках час ад адпраўлення цягніка, а не да яго прыбыцця1

Стала вядома, як цяпер жыве былы аўтагоншчык Міхаэль Шумахер1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ10

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць