Члена Рады пры прэзідэнце Расіі па правах чалавека і развіцці грамадзянскай супольнасці (СПЧ), кіраўніка асацыяцыі «Голас» Лілію Шыбанаву прапусцілі ў Беларусь, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка. Так ён пракаментаваў паведамленне СПЧ аб нібыта затрыманні актывісткі 12 мая пры перасячэнні ёю літоўска-беларускай мяжы ў Гудагаі.
Паводле інфармацыі СПЧ, Шыбанава накіроўвалася ў Маскву, каб узяць удзел у пасяджэнні рады аб грамадзянскім удзеле ў маніторынгу выбараў.
Цішчанка паведаміў, што пасля праходжання пагранічнага кантролю і мытнага надгляду Шыбанава ў 23.30 пакінула Гудагай на таксі. Куды яна накіравалася, прадстаўніку Дзяржпагранкамітэта невядома.
Каментары