Грамадства11

Суд у Хоцімску прызнаў мясцовую міліцыю вінаватай у неналежным захоўванні арыштаванага аўтамабіля

Суд Хоцімскага раёна абавязаў Міністэрства фінансаў выплаціць прыблізна 2,5 млн рублёў за пашкоджаны падчас арышту ў міліцыі аўтамабіль мясцовага жыхара Аляксандра Галавача. Судовы разбор доўжыўся паўтара года.

Мікрааўтобус Nissan Primastar быў арыштаваны ў лютым 2014 года, калі Галавач, везучы з Расіі 195 пар абутку, быў затрыманы службай пагранічнага кантролю і адпраўлены ў Хоцімскі РАУС. У маі тавар, на які не было адпаведных суправаджальных дакументаў, быў канфіскаваны, на яго ўладальніка наклалі адміністрацыйнае спагнанне. Арыштаваная ж машына, якая знаходзілася ўвесь гэты час на адказным захоўванні ў міліцыі, у чэрвені таго ж года была вернутая ўладальніку.

Аднак пры прыёме аўтамабіля з Хоцімскага РАУС Галавач выявіў шматлікія драпіны на пярэдніх крылах і капоце. На дату агляду, 2 лiпеня 2014 года, шкода склала 240 даляраў, або 2 млн 453 тыс. рублёў. Першы зварот у суд Хоцімскага раёна ў верасні 2014 года не даў жаданага для пазоўніка выніку — у позве да райаддзела міліцыі было адмоўлена. У сакавіку 2016 года Магілёўскі аблсуд задаволіў касацыю Галавача і накіраваў справу на новы разгляд.

17 мая суд прызнаў вінаватым Хоцімскі РАУС у незаконных дзеяннях (бяздзейнасці), якія прывялі да пашкоджання лакафарбавага пакрыцця аўтамабіля падчас неналежнага захоўвання, і абавязаў кампенсаваць шкоду аўтаўладальніку за кошт дзяржаўнай казны. Галавачу таксама павінны кампенсаваць 15 млн 140 тыс. рублёў выдаткаў, звязаных з судом і паслугамі адваката.

Аднак у сям'і жыхара Хоцімска незадаволеныя рашэннем суда, бо не лічаць справядлівым спагнаць шкоду ў эквіваленце 240 даляраў паводле курсу ліпеня 2014 года, што складае прыкладна 2,5 млн рублёў, а не паводле цяперашняга курсу. «Мы незадаволеныя судом, хутчэй за ўсё, будзем абскарджваць», — заявіла жонка Аляксандра Галавача, адзначыўшы, што сёння самы недарагі рамонт двух крылаў і капота будзе каштаваць ужо прыблізна 350 даляраў.

Адвакат пазоўніка Яўген Багуслаўскі таксама схіляецца да неабходнасці абскардзіць рашэнне суда, не лічачы яго справядлівым. Акрамя таго, ён не выключае, што і з боку дзяржавы, а менавіта пракуратуры, будзе накіраваная скарга ці нават пратэст на судовае рашэнне.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь1

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка хоча пераняць палітычнае ўладкаванне Кітая21

Зорка «Шэрлака» ззяе ў чорнай камедыі — будзе шмат брытанскага гумару і рамантыка наадварот3

«Пакуль рыхтавалі выданне — храмы расцягвалі трактарамі». Архітэктарка прыгадала пра працу над Зборам помнікаў Беларусі

Нядаўна нехта заходзіў у тэлеграм-акаўнт Анжалікі Мельнікавай8

У Сербіі Лукашэнку павіншавалі з днём нараджэння білбордамі ФОТАФАКТ8

«Гектар прыносіць каля $20 000». Буяковы фермер расказаў, як можна зарабіць на ягадах у Беларусі2

Трамп параўнаў Пуціна і Зяленскага з дзецьмі на пляцоўцы7

Начальнік расійскага Генштаба заявіў, што Расія будзе працягваць вайну17

У Фаніпалі 17-гадовая дзяўчына пайшла з дому і скончыла жыццё самагубствам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь1

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць