Свет

Stratfor: Баевікі ІД спалілі расійскія верталёты ў Сірыі

Эксперты амерыканскай кампаніі Stratfor сцвярджаюць, што сірыйская авіябаза непадалёк ад паселішча Ціяс, якая выкарыстоўваецца расійскімі ВКС, сур'ёзна пацярпела, як мяркуецца, ад удараў групоўкі «Ісламская дзяржава».

На спадарожнікавых здымках базы, прадастаўленых Stratfor у распараджэнне Бі-бі-сі, відаць абгарэлыя каркасы, якія стаяць у шэраг на ўзлётнай паласе, і руіны будынка, які размяшчаўся на тэрыторыі базы.

Прадстаўнік расійскага мінабароны Ігар Канашэнкаў заявіў, што спаленая тэхніка засталася на аэрадроме з часу баёў з сірыйскімі ўрадавымі сіламі да пераходу базы ў распараджэнне расійскіх вайскоўцаў, а самі паведамленні аб нападзе джыхадзістаў на расійскіх вайскоўцаў уяўляюць сабой не што іншае, як прапаганду групоўкі «Ісламская дзяржава».

На мінулым тыдні, паведамляе Stratfor, на расійскай базе ў выніку некалькіх узгаранняў былі знішчаныя чатыры верталёты і 20 грузавікоў. Па базе ўдарылі некалькі разоў, лічаць у Stratfor.

Параўноўваючы фатаграфіі з больш раннімі здымкамі базы Ціяс, эксперты мяркуюць, што на ўзлётнай паласе відаць каркасы верталётаў Мі-24, а будынак раней быў складам, з якога яны забяспечваліся.

Таксама на ўзлётнай паласе відаць самалёт Міг-25, які меркавана належыць сірыйскім ВПС.

Першыя паведамленні пра ўдар па базе ў Ціясе зыходзілі ад агенцтва Амак, вядомага сваімі сувязямі з ІД. Аднак спадарожнікавыя здымкі Stratfor пацвярджаюць падрабязнасці, прыведзеныя баевікамі.

Агенства РІАН са спасылкай на сірыйскую крыніцу на аэрадроме Ціас паведамляе, што верталёты на авіябазе былі пашкоджаныя з прычыны пажару.

«Прычыны пажару невядомыя. Ён пачаўся побач з пляцоўкай, дзе знаходзіліся чатыры верталёты. Пажарныя машыны не маглі пад'ехаць да крыніцы ўзгарання з-за мінамётнага абстрэлу тэрарыстаў. Полымя перакінулася на верталёты», — распавёў суразмоўца агенцтва.

Па словах крыніцы, загінулых і параненых у выніку абстрэлу не было.

Версія мінабароны Расіі

Па словах Канашэнкава, усе расійскія баявыя верталёты ў Сірыі выконваюць планавыя задачы, страт сярод асабістага складу няма.

«Нагадаю, што аўтарства чутак пра знішчэнне падраздзялення расійскіх баявых верталётаў і двух дзясяткаў грузавікоў належыць прапагандыстам ІД, якія беспаспяхова спрабавалі прадаць гэтую нібыта навіну каля 10 дзён таму. Што тычыцца фотаздымкаў сірыйскай авіябазы, то спаленая авія- і аўтамабільная тэхніка, а таксама шматлікія варонкі ад разрыву рэактыўных снарадаў, прысутнічаюць там ужо не першы месяц», — сказаў Канашэнкаў.

Ён таксама дадаў, што спаленая тэхніка засталася на базе пасля баёў паміж сірыйскімі ўрадавымі войскамі і баевікамі.

«А калі адкінуць усю лірыку і казаць наўпрост, то, мабыць, распаўсюджванне падобнай інфармацыі і ёсць пасільны, у двукоссі, уклад у барацьбу з міжнародным тэрарызмам з боку нашых партнёраў», — дадаў Канашэнкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Усе навіны →
Усе навіны

На запраўцы пад Мінскам каву налівае робат-барыста. Наколькі гэта зручна?2

Украінская тэнісістка падавала ў суд на міжнародную федэрацыю, што тая дазволіла гуляць Сабаленцы. Стаў вядомы вынік 12

«Не забірайце ў дзяцей са смяротным дыягназам апошняе!» Блізкія хворых на рак дзяцей звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай не знішчаць фонд «КіндэрВіта»2

Трамп: Калі для Еўропы вайна ў Іране — не іх вайна, то і вайна ва Украіне — не наша23

Літоўскія перавозчыкі расказалі, ці будуць яны цяпер ездзіць праз Беларусь3

Пентагон рыхтуе «рашучы ўдар» па Іране, які ўключае высадку войскаў 4

Трамп расказаў пра 10 танкераў з нафтай, якія Іран падарыў ЗША6

Супрацоўніка ГУБАЗіКа пасадзілі за карупцыю. У калоніі ён трапіў у адзін атрад з палітычнымі6

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць