Прэзідэнт ЗША Барак Абама прыбыў у японскі горад Хірасіму, на які Амерыка падчас Другой сусветнай вайны скінула атамную бомбу.

Абама стаў першым прэзідэнтам ЗША, які наведаў Хірасіму.
Разам з прэм'ер-міністрам Японіі Сіндза Абэ Абама наведаў Мемарыяльны парк міру ў Хірасіме.
Прэзідэнт ЗША усклаў вянок з белых кветак да помніка ахвярам ядзернага ўдару.
«71 год таму смерць ўпала з неба, і свет змяніўся», - сказаў Абама.
Паводле яго слоў, ядзернае бамбаванне Хірасімы паказала, як чалавецтва можа само сябе знішчыць.
Абама заявіў, што свет павінен знайсці спосаб прадухіліць паўтарэнне такой катастрофы, і заклікаў адмовіцца ад ядзернай зброі.
Ядзерная бомба была скінута на Хірасіму ў жніўні 1945 года па загадзе прэзідэнта ЗША Гары Трумана. У выніку загінула каля 140 тысяч чалавек.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары