Супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі сумесна з аддзелам БЭЗ Маскоўскага РУУС Мінска па падазрэнні ў атрыманні хабару затрымалі дырэктара дэпартамента судзейства і інспектавання Беларускай федэрацыі футбола Андрэя Жукава.
Ён быў затрыманы ў сваім працоўным кабінеце. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.1 арт.430 КК Беларусі (атрыманне хабару).
Затрыманы знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
Каментары