Па выніках беспарадкаў у Марсэлі перад матчам футбольных зборных Расіі і Англіі затрыманы адзін расійскі заўзятар, якому зараз пагражае турэмны тэрмін.

Як паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на Генеральнае консульства Расіі ў Марсэлі, французская паліцыя затрымала аднаго заўзятара зборнай Расіі. Яму пагражае турэмнае зняволенне за нанясенне цялесных пашкоджанняў з сур'ёзнымі наступствамі.
Як раней заявіў прэзідэнт Усерасійскага аб'яднання балельшчыкаў Аляксандр Шпрыгін, затрыманага расіяніна падазраюць ў сувязі са збіццём англійскага заўзятара, які ў крытычным стане быў дастаўлены ў бальніцу напярэдадні матчу. Усяго ў ходзе беспарадкаў напярэдадні матчу зборных Расіі і Англіі пацярпелі 35 заўзятараў.
Сутыкненні паміж расійскімі і англійскімі футбольнымі хуліганамі ў Марсэлі працягваліся на працягу ўсёй суботы ў раёне гарадскога Старога порта, а затым перамясціліся на трыбуны стадыёна «Веладром», дзе праходзіў матч чэмпіянату Еўропы па футболе Англія—Расія (1:1).
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары