Свет77

35 тысяч жыхароў Венесуэлы схадзілі ў Калумбію па ежу і лекі

AP

Міністэрства замежных спраў Калумбіі паведаміла, што, прынамсі, 35 тысяч жыхароў Венесуэлы перасеклі мяжу паміж краінамі падчас часовага яе адкрыцця 16 ліпеня на пераходзе ў раёне горада Кукута.

У Калумбіі венесуэльцы набываюць ежу, лекі і прадметы першай неабходнасці.

Раней меркавалася, што мяжу адкрыюць ў нядзелю, але каб пазбегнуць вялікай колькасці людзей гэта было вырашана зрабіць і ў суботу, перадае «Бі-бі-сі».

Па звестках ведамства, на мінулым тыдні за 12 гадзін у Калумбіі таксама пабывалі каля 35 тысяч венесэульцаў.

Да закрыцця мяжы Венесуэлы і Калумбіі яе перасякалі штодня больш за 100 тысяч чалавек. У жніўні 2015 года прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура загадаў закрыць мяжу, каб спыніць кантрабанду з краіны тавараў, якія прадаваліся па заніжаных цэнах.

Мяжа была адкрыта на 12 гадзін пасля таго, як каля 500 жанчын з венесуэльскага штата Тачыра прарваліся праз мяжу, каб купіць у калумбійскім горадзе Кукута ежу і тавары першай неабходнасці.

Венесуэла ў апошнія гады сутыкнулася з вострым эканамічным крызісам, які ўскладняецца з прычыны падзення сусветных цэнаў на нафту. У шэрагу рэгіёнаў краіны жыхары адчуваюць недахоп харчавання і тавараў першай неабходнасці. У Венесуэле абвешчана надзвычайнае эканамічнае становішча.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква3

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус будуе незвычайныя дамкі на колах — новы фармат лецішча6

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет11

У Венецыі пратэстуюць супраць вяселля амерыканскага мільярдэра Джэфа Безаса4

Па Мінску прайшла працэсія з некалькіх тысяч чалавек2

Анколаг назвала самыя распаўсюджаныя віды раку3

Гэта Егіпет? Дом са сфінксам пад Віцебскам здзівіў тыкток4

Ізраіль забіў кіраўніка іранскай разведкі і ягонага намесніка2

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная23

Пчолы захапілі веласіпед мінчука, пакуль ён быў у краме ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква3

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць