У горадзе Алматы (Казахстан) супрацоўнікі паліцыі ачапілі будынак вакзала «Алматы-1». Раней паліцыя ачапіла раён Амалінскага РАУС у горадзе, побач з якім адбылася перастрэлка з паліцэйскімі.

У горадзе абвешчаны найвышэйшы ўзровень тэрарыстычнай пагрозы. Паліцыя абвясціла пра правядзенне антытэрарыстычнай аперацыі пасля нападу на супрацоўнікаў праваахоўных органаў і просіць да яе завяршэння не пакідаць дамоў.
Раней стала вядома, што ў выніку перастрэлкі побач з Амалінскім РАУС у Алматы загінулі два паліцэйскія і яшчэ адзін чалавек у цывільным. Таксама ёсць звесткі пра сем пацярпелых паліцэйскіх.
Таксама ачэплены будынак Дэпартамента Камітэта нацыянальнай бяспекі. Са слоў відавочцаў, хуткая дапамога і паліцэйскія пад'ехалі да будынка, магчыма ёсць параненыя.
Жыхар двухпавярховага дома насупраць будынка ДКНБ распавёў, што, калі ўсё пачалося, ён спаў і пачуў гукі, падобныя на выбухі хлапушак. «Але калі зірнуў у акно зразумеў, што гэта перастрэлка. Усім сказалі зачыніць вокны і схавацца», - падзяліўся сведка.
Паводле яго слоў, усё пачалося са сквера побач з будынкам ДКНБ.
Каментары