Меркаванні66

Навальны: Слухаў Шарамета і думаў: «Нібыта разумны мужык, а такую лухту гародзіць». А ён меў рацыю

З Пашам Шараметам я бачыўся зусім нядаўна. Ён прыязджаў на шэсце памяці Нямцова, потым, праз пару дзён, мы вячэралі сем'ямі ў коле сяброў — у яго двое ўжо дарослых дзяцей.

Кожны раз, калі я бачыў яго, мы абмяркоўвалі тое, што паміж сабой называлі «прароцтва «Апошняй восені».

У верасні 2011 года Жэня Чырыкава і Пётр Вярзілаў зладзілі форум «Апошняя восень». Ніякіх пратэстаў тады і блізка не было, палітыка была яшчэ больш сумнай, чым цяпер. Усе абмяркоўвалі, што рабіць з выбарамі, і галоўнай падзеяй форуму былі дэбаты паміж мной, Нямцовым і Каспаравым.

Ну і мы з Шараметам дзесьці селі, ён распавядаў пра Беларусь і сказаў, што і ў нас усё хутка так будзе. Я яму горача пярэчыў і прыводзіў 101 аргумент, чаму Расея не Беларусь.

— Краіна большая;

— Інтэрнэт шырэйшы;

— Грошай больш;

— Эліта прадажная і больш арыентавана на Захад;

— Пуціну ваяваць больш няма з кім (не з Украінай жа, ха-ха);

— Па-ранейшаму захаваліся вялікія незалежныя сеткавыя СМІ і г.д.

На што Паша сумна пярэчыў: «Аляксей, мы прыкладна тое ж самае казалі пра нашу краіну некалькі гадоў таму. Куча аргументаў на тэму, чаму нельга зладзіць аўтарытарны рэжым у Еўропе ў 21 стагоддзі. А ён запанаваў. І пабачыце вы ў найбліжэйшы час, і як заціснуць ваш інтэрнэт, і як захопяць буйныя сеткавыя СМІ, і як бізнэс збяжыць пад лаўку, і як знойдзецца, з кім ваяваць, і такую ступень прадажнасці журналістыкі, што ўявіць немагчыма, і як прадажныя празаходнія эліты стануць самымі патрыятычнымі, пакідаючы за сабой свае дамы ў Іспаніі».

Я слухаў і думаў: быццам разумны мужык гэты Шарамет, а такую лухту нясе.

Потым, пачынаючы з 2013 года, на кожнай сустрэчы прызнаваў, што меў рацыю ён са сваім дурным прароцтвам. І што ён лепш адчувае нутро і таемныя думкі былога савецкага наменклатурніка, у якой бы краіне той ні знаходзіўся: Беларусі, Расіі ці Украіне.

Ну і ўлада ведала, што ён яе адчувае, і заўсёды не любіла яго: Шарамета саджалі ў турму ў Беларусі, пераследавалі і звальнялі ў Расіі, за ім сачылі ва Украіне.

Павел быў разумным і адважным мужчынам, выдатным журналістам і наогул добрым чалавекам.

Такім яго і запомнім.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах11

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША метэарыт упаў на дом. Навукоўцы сцвярджаюць, што ён старэйшы за Зямлю3

Медузы спынілі працу найбуйнейшай АЭС Францыі1

Дзяўчына расказала, як прыехала «біцца за кватэру» ў элітным ЖК Мінска, але ўсе раскупілі праз 15 хвілін22

Трамп на перамовах з Пуціным пастараецца вярнуць Украіне частку акупаваных тэрыторый4

Ціханоўскі адказаў на прэтэнзіі пра наведвання Крыма і працу з Ксеніяй Сабчак27

«Белавія» анансавала хуткія палёты на востраў Фукуок

У вёсцы пад Барысавам разам з полем зааралі адзіную дарогу. Адважны чалавек паехаў і загруз1

На гэтыя выхадныя ў Беларусі забілі на паляванні чатырох мядзведзяў10

Беларус паказаў гіганцкую колькасць буслоў у адным месцы ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах11

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць