Грамадства1818

Як цяпер дабрацца з Мінска да Вільні, калі прамых рэйсаў стала ў разы менш?

Пасля таго як «Еўралайнс» і «Мінсктранс» раптоўна адмянілі шэраг рэйсаў па маршруце Мінск — Вільня, дабрацца з Мінска ў Вільню і назад стала праблематычна. Паглядзелі, якія існуюць альтэрнатыўныя варыянты.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Якія рэйсы адмянілі

Паведамленні пра адмену рэйсаў пачалі з'яўляцца ад панядзелка 10 жніўня. 

Прынамсі на 12 і 13 жніўня буйны перавозчык «Еўралайнс» адмяніў 20 рэйсаў з 26 паміж Беларуссю і Літвой. «Мінсктранс» з 14 жніўня прыпыняе тры рэйсы па маршруце.

Гэта прывяло да дэфіцыту білетаў. Па стане на 12:30 аўторка 12 жніўня, на сэрвісе Atlas бліжэйшыя квіткі з Мінска ў Вільню можна было набыць толькі з выездам у наступны аўторак 19 жніўня. Кошт білета — 220 рублёў.

На сайце Ecolines бліжэйшыя квіткі ёсць з выездам з Мінска на 17 жніўня. Кошт білета — 65 еўра. 

Білеты на аўтобус Мінск — Коўна таксама можна набыць не раней, чым на 17 жніўня.

З выездам з Гродна — яшчэ складаней. Бліжэйшыя квіткі ёсць толькі на 24 жніўня.

Якая ёсць альтэрнатыва, калі трэба тэрмінова трапіць у Літву?

Варыянтаў насамрэч не так шмат, паколькі разам з закрыццём пунктаў пропуску «Райгарад — Прывалка» і «Лаварышкі — Катлоўка» з 1 сакавіка 2024 года Літва забараніла перасякаць мяжу пешшу, на роварах і самакатах.

Пазней, з красавіка 2025 года, літоўскі бок забараніў перасякаць мяжу на матацыклах і іншых транспартных сродках, акрамя легкавых аўто.

Сярод варыянтаў трапіць у Літву, калі квіткоў на аўтобус не дастаць, — шукаць «шэрых» прыватных перавозчыкаў у чатах або спрабаваць падсесці да кагосьці ў чарзе.

Прынамсі пакуль можна знайсці перавозчыкаў на мікрааўтобусах, якія бяруць па 60 еўра за паездку па маршруце Мінск — Вільня, што прыкладна столькі ж, колькі і квіток на звычайны аўтобус. Але ў такім выпадку давядзецца стаяць у чарзе з легкавымі аўто. Ці не вырасце цана праз дэфіцыт — невядома.

Летам 2024 года, калі пасля скарачэння колькасці рэйсаў квіткі таксама было недакупіцца, прыватнікі бралі па 100 еўра за тое, каб давезці чалавека з Мінска ў Вільню, а за тое, каб перавезці чалавека праз мяжу на скутары (тады яшчэ гэта было не забаронена) — па 50 еўра.

Варыянт тэрмінова даехаць да Вільні на аўтобусе праз Латвію (Рыгу ці Даўгаўпілс) не спрацуе — бо бліжэйшыя квіткі толькі на пачатак наступнага тыдня (на тыя даты ёсць ужо ў продажы і квіткі да Вільні).

У Літву праз трэція краіны

Сярод альтэрнатыўных варыянтаў можна назваць аўтобус Мінск — Даўгапілс — Рыга, але і на яго білетаў на бліжэйшыя даты няма (толькі на пачатак наступнага тыдня, калі ў продажы ёсць квіткі і да Вільні).

У Вільню можна паехаць праз Варшаву. З білетамі ў Польшчу праблем няма. Іх можна набываць нават у дзень ад’езду, і каштуюць яны танней, чым у Літву (ад 130 рублёў). Але шлях будзе доўгі і складаны. У тым ліку праз тое, што дарога з Варшавы да Вільні займае 7,5—8,5 гадзіны, а купіць квіток (па цэнах ад 40 еўра) загадзя не атрымаецца, бо невядома, колькі часу зойме праходжанне мяжы.

Дабрацца ў Вільню, якая знаходзіцца ў 30 км ад Беларусі, можна і праз расійскі Калінінград. Для гэтага трэба ўзяць квіток на цягнік да Калінінграда (квіткі на бліжэйшыя дні каштуюць ад 297 рублёў). Выходзіць з цягніка на тэрыторыі Літвы забаронена, таму ў любым выпадку давядзецца ехаць у Калінінградскую вобласць. І адтуль ужо дабрацца да Вільні.

Каментары18

  • Zły Zenonowski
    12.08.2025
    Нет ничего более простого. Лучший маршрут - Минск - Стамбул - Вильнюс. Прекрасный аэропорт города Стамбула ждет вас.
  • Парада
    12.08.2025
    Збірайцеся ў гурткі ў тэлеграме, паязжайце да мяжы, звязвайцеся з Сяргеем Ціханоўскім: ад мяжы ён забіраю на аўтобусах, куды трэба, і ўладковае ў Эўропе.
  • 33
    12.08.2025
    Поддерживаю занавес, Родственники в Вильнюсе живут, у кого - дети, у кого родители, не видеть их совсем предлагаете, со своими железными занавесами?

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі31

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся3

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі60

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА10

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік12

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі31

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць