Здарэнні66

У Століне двое п'яных спрабавалі падмануць кававы апарат, а потым збілі яго

За хуліганства і наўмыснае пашкоджанне чужой маёмасці з прычыненнем шкоды ў буйным памеры асуджаныя двое 23-гадовых непрацуючых мужчын. Адзін з іх жыхар Століна, другі — Івацэвіцкага раёна.

Як паведаміла старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Ларыса Караневіч, 24 красавіка каля 2.00 у Століне маладыя людзі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, пашкодзілі гандлёвы кававы аўтамат, усталяваны паблізу гандлёвага павільёна.

Па словах мужчын, яны спрабавалі падмануць кававы апарат пабачаным у інтэрнэце спосабам. Не атрымаўшы ні кавы, ні укладзенай купюры, яны пачалі біць нагамі па апараце, і той упаў.

Згодна з заключэннем экспертызы, рэшткавы кошт кававага аўтамата, які рамантаваць немэтазгодна, складае 73 504 000 недэнамінаваных рублёў.

Жыхару Століна, які не мае судзімасці, прызначана пакаранне ў выглядзе трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, раней судзімаму жыхару Івацэвіцкага раёна — тры гады і чатыры месяцы пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

З абвінавачаных у салідарным парадку спагнана на карысць індывідуальнага прадпрымальніка (уладальніка кававага аўтамата) 7 350 дэнамінаваных рублёў.

Прысуд яшчэ не набыў законную моц. Пракурор Столінскага раёна прынёс апеляцыйны пратэст, у якім ён паставіў пытанне аб змене рэжыму папраўчай калоніі жыхару Івацэвіцкага раёна з агульнага на ўзмоцнены.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве дзед у кавярні даў кіем па галаве мужчыну, што груба і гучна сварыўся з жонкай4

«Усё хутка разваліцца — а мы тут жывём». Жыхары барака ў Рэчыцы звярнуліся да Лукашэнкі3

Трамп прызнаў Антыфа тэрарыстычнай арганізацыяй19

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць