Спорт3434

Мастацкія гімнасткі не ўзялі медаля — Алімпіяда для нас завершана з дзевяццю ўзнагародамі, найменш у гісторыі

Reuters.com

Беларуская каманда (Ганна Дудзянкова, Марыя Кадобіна, Валерыя Пішчэліна, Арына Цыцыліна, Марына Кацяк) не здолела заваяваць медаль у групавых практыкаваннях па мастацкай гімнастыцы, заняўшы 5-е месца.

Сёння трэ' было выступіць у дзвюх дысцыплінах: практыкаванні са стужкамі, а таксама булавамі ды абручамі.

Наша каманда набрала ў выніку 35,299 бала, прапусціўшы наперад Расію (алімпійскія чэмпіёнкі, 36,233 бала), Іспанію (2-е месца, 35,766), Балгарыю (3-я, 35,766) і Італію (4-я, 35,549).

Упершыню з 2004 года Беларусь не ўзяла медалёў у мастацкай гімнастыцы.

Учора п'едэстал не скарыўся Меліціне Станюце і Кацярыне Галкінай у індывідуальным шматбор'і.

* * *

Алімпійскія гульні завяршаюцца сёння. Засталіся яшчэ фіналы ў вольнай барацьбе, боксе, а таксама фіналы ў мужчынскім валейболе, гандболе і баскетболе.

Цырымонія закрыцця Гульняў пачнецца а другой гадзіне ночы.

Наступныя Летнія Алімпійскія пройдуць у 2020 г. у Токіа. З 7 па 18 верасня ў Рыа пройдуць Летнія Паралімпійскія гульні.

Беларусь на Алімпійскіх гульнях у Рыа-2016 заваявала дзевяць медалёў: адзін залаты, па чатыры сярэбраныя і бронзавыя.

Золата (Уладзіслаў Ганчароў — батут),

чатыры срэбры (Марыя Мамашук — вольная барацьба, Іван Ціхан — молат, Дар'я Навумава і Вадзім Стральцоў — цяжкая атлетыка),

чатыры бронзавыя ўзнагароды (Аляксандра Герасіменя — плаванне; Марына Літвінчук/Маргарыта Махнева/ Надзея Ляпешка/ Вольга Худзенка — байдарка; Джавіт Гамзатаў — грэка-рымская барацьба; Ібрагім Саідаў — вольная барацьба).

У Лондане-2012 у Беларусі было 12 медалёў (2+5+5).
У Пекіне-2008 — 18 узнагародаў (4+5+9)
У Афінах-2004 — 13 (2+5+6),
У Сіднэі-2000 — 17 (3+3+11)
У Атланце-1996 — 15 (1+6+8).

Каментары34

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны23

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены відэааператар «Белсата» Вячаслаў Лазараў: Каб абараніць жонку, браў усю віну на сябе. Але і яе пакінулі ў СІЗА

У Магілёве дзед у кавярні даў кіем па галаве мужчыну, што груба і гучна сварыўся з жонкай4

«Усё хутка разваліцца — а мы тут жывём». Жыхары барака ў Рэчыцы звярнуліся да Лукашэнкі3

Трамп прызнаў Антыфа тэрарыстычнай арганізацыяй21

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны23

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць