Грамадства22

На Дзень Незалежнасці ў Мінску адбыліся Купалаўскія чытанні і шэсце. Без правакацый не абышлося ФОТА, ВІДЭА

19:20 

Правакатары закідалі ўдзельнікаў шэсця на Дзень Незалежнасці яйкамі.

Момант правакацыі ў відэа — 1:17:35.

19:10

Удзельнікі дайшлі да плошчы Незалежнасці. У каментары «Нашай Ніве» Зміцер Дашкевіч ацаніў акцыю як удалую і натхняльную. На завяршэнне ўдзельнікі праспявалі «Магутны Божа».

18:50

Калона дайшла да Кастрычніцкай плошчы. Зміцер Дашкевіч раздае мінакам бчб-стужкі і віншуе іх з Днём Незалежнасці. Чуваць выгукі «Жыве Беларусь!»

18:40

Удзельнікі рушылі на праспект Незалежнасці. У суправаджэнні, вядома — міліцыянты і людзі ў цывільным, якія здымаюць усё на відэа. 

18:30

Міліцыя складае пратаколы на ўсіх, хто чытаў вершы. 

18:20

З'явіліся міліцыянты, падышлі да Змітра Дашкевіча. Той заяўляе, што не разумее па-расейску. 

18:15

Людзі ўсё падцягваюцца, удзельнікаў ужо каля 50. Па-над грамадой лунаюць каля 30 бел-чырвона-белых сцягоў. Пачаліся чытанні вершаў Янкі Купалы. 

18:05

Непадалёк ад помніка стаяць тры выбарчыя пікеты праўладных кандыдатаў. 

18:00

У скверы Янкі Купалы сабралося некалькі дзясяткаў чалавек. Прыйшлі палітык Мікола Статкевіч з жонкай, лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец.

***

Перад пачаткам святочнага шэсця па праспекце Незалежнасці «Малады Фронт» заклікае ўсіх патрыётаў узяць удзел у «Купалаўскіх чытаннях»: трэба выбраць нацыянальна-патрыятычныя творы Янкі Купалы і прадэкламаваць іх ля помніка паэту. Акцыя пачнецца каля 18:00.

У «Купалаўскіх чытаннях» возьме ўдзел паэт Славамір Адамовіч, які будзе ўзначальваць журы конкурсу і вызначыць пераможцаў. Яны атрымаюць каштоўныя падарункі ад арганізатараў мерапрыемства.

Пасля конкурсу «Малады Фронт» запрашае ўсіх ахвотных на святочнае рушанне па праспекце Незалежнасці пад нацыянальнымі сцягамі Беларусі.

Таксама ў межах мерапрыемства адбудзецца акцыя #беларускаястужка з раздачай бел-чырвона-белай стужкі ад «Арт-Сядзібы».

Каментары2

Цяпер чытаюць

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады ратавальнік з Асіповічаў стаў Бульбашом і загінуў на вайне за Расію26

Чым страшнейшая кладзешся спаць, тым прыгажэйшая прачынаешся: модніцы апантаныя экстрэмальным начным доглядам4

Бацькам загінулай Веры даслалі з М'янмы дзіўную даведку аб яе крэмацыі3

Еўропа і Украіна распрацоўваюць план па завяршэнні вайны з 12 пунктаў6

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка120

«Гуляць нельга!!!» У краме цацак «Палессе» настойліва просяць нічога не чапаць18

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту не дапусціла беларусаў з нейтральным статусам да гульняў у 2026 годзе2

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць