Грамадства11

З наступнага года ЦТ можна будзе здаваць па чатырох прадметах

У Беларусі ўдасканаляць структуру цэнтралiзаванага тэставання, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

«Тэсты мы, зразумела, будзем удасканальваць. Пасля таго як добра будзе ўкаранёна профільнае навучанне, у ЦТ з'явіцца дадатковая частка С для профільных класаў», — сказаў Міхаіл Жураўкоў. Гэту трэцюю частку тэста абітурыенту будзе неабходна выканаць пры паступленнi на спецыяльнасцi, дзе вывучаемы на павышаным узроўні прадмет будзе профільным.

Паводле слоў міністра, сёння тэсты разлічаныя на ўсіх абітурыентаў — і тых, хто вельмі добра ведае прадмет, і тых, хто слабейшы. У тэстах ёсць як стандартныя заданні, так і павышанай складанасці ў рамках школьнай праграмы. Калі ў ЦТ не будзе складаных заданняў, усе будуць здаваць тэсціраванне на 100 балаў, што прывядзе да вялікай колькасці пытанняў.

Яшчэ адна навацыя, якая плануецца да ўвядзення з наступнага года, — магчымасць здачы ЦТ адразу па чатырох прадметах. Таксама чакаецца, што сертыфікаты па ЦТ будуць сапраўднымі на працягу двух гадоў.

Гэтыя новаўвядзенні пачнуць дзейнічаць пасля ўступлення ў сілу адпаведнага ўказа. Цяпер ён знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі прэзідэнта. Гэтыя меры пашыраць магчымасці маладых людзей пры паступленні.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна20

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Украіна ведае, дзе ў Беларусі будзе размешчаны «Арэшнік», і перадае даныя партнёрам8

Калеснікава — Ціханоўскай: Света, ты нават не ўяўляеш, колькі я разоў уяўляла гэты момант43

Беларус сеў у самалёт і адключыў роўмінг — спісалася 177 рублёў6

Сяргей Сівец — новы старшыня Канстытуцыйнага суда

Трамп не выключыў вайны з Венесуэлай9

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда26

Ціханоўская стэлефанавалася з Бабарыкам і Калеснікавай3

Выйшаў на свабоду палітвязень Армен Арзуманян, удзельнік «X-фактара»1

Пуцін не лічыць сябе вінаватым у гібелі ўкраінцаў і расіян5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна20

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць