Свет11

Украінскі кінабізнэс просіць тры гады адтэрміноўкі

Прадстаўнікі кінаіндустрыі гэтай краіны просяць прэзыдэнта, парлямэнт і урад зацьвердзіць трохгадовы пераходны пэрыяд для пераходу на поўны дубляж фільмаў на ўкраінскую мову.

Прадстаўнікі кінаіндустрыі гэтай краіны просяць прэзыдэнта, парлямэнт і урад зацьвердзіць трохгадовы пераходны пэрыяд для пераходу на поўны дубляж фільмаў на ўкраінскую мову.

З такім зваротам да ўладаў Ўкраіны зьвярнуліся каля 60% уласьнікаў і кіраўнікоў кіназаляў і большасьць украінскіх дыстрыб’ютараў, паведамляе Korrespondent.net. На іх думку, гэта дазволіла б, дзякуючы росту колькасьці кінатэатраў і ўвядзеньню ва Ўкраіне ўсіх тэхнічных складнікаў працэсу дубляваньня, перайсьці на якасны працэс дубляваньня без стратаў для інтарэсаў гледачоў і кінаіндустрыі. Таксама выказваецца неабходнасьць правядзеньня шырокай прапагандысцкай і тлумачальнай кампаніі сярод глядацкай аўдыторыі адносна пераходу кінапракату на ўкраінскую мову.

Кінапракатчыкі выказваюць засьцярогу, што фарсіраваны пераход да дубляваньня выключна на ўкраінскую мову нанясе і ўжо наносіць страты іхняму бізнэсу. Скарачэньне прыбыткаў на 20% падаецца аптымістычным варыянтам. Пераход на родную мову справакаваў зьніжэньне наведвальнасьці кінатэатраў на ўсходзе і поўдні краіны, а таксама рост продажаў відэапрадукцыі на расейскай мове.

Варта таксама адзначыць, што зь ліпеня гэтага году ўсе фільмы ўкраінскай вытворчасьці будуць дэманстравацца на дзяржаўнай мове, паведаміла старшыня Дзяржслужбы кінематаграфіі Ўкраіны Ганна Чміль. Такое рашэньне грунтуецца на Канстытуцыі краіны. Ведамства таксама плянуе адмяніць падатак на дададзеную вартасьць з дубляваных на родную мову стужак.

Паводле Korrespondent.net

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача17

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуды тром карупцыянерам з кіраўніцтва Беларускай чыгункі1

Сям'я Асада жыве ў раскошы ў Маскве, а сам былы сірыйскі дыктатар збіраецца працаваць афтальмолагам8

Памёр Уладзімір Хількевіч1

Краіны Еўропы і ЗША гатовыя даць Украіне гарантыі па прынцыпе 5‑га артыкула НАТА6

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім18

Урад прыняў план сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026 год2

«Дзень, якога многія чакалі». Заснавальнік EPAM адрэагаваў на вызваленне 123‑х палітвязняў5

УСУ нанеслі ўдар па газаперапрацоўчым заводзе ў Астрахані1

Вызначылі, якіх памераў яблыкі можна цяпер прадаваць у крамах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача17

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць