Выбітная савецкая спартсменка Антаніна Сярэдзіна памерла на 87-м годзе жыцця, паведамляе афіцыйны сайт Усерасійскай федэрацыі веславання на байдарках і каноэ.

Сярэдзіна двойчы перамагала і адзін раз станавілася бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў, тройчы выйгравала чэмпіянат свету, восем разоў — чэмпіянат Еўропы і 15 разоў — чэмпіянат СССР. У 1960 годзе яна была прызнана лепшай спартсменкай СССР, у 1970-м — лепшым трэнерам СССР.
«Нават знаходзячыся на заслужанай пенсіі, Сярэдзіна працягвала актыўна прапагандаваць грэблю на байдарках і каноэ ў краіне, прымала актыўны ўдзел у спаборніцтвах ветэранаў, у цырымоніях ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў усерасійскіх і маскоўскіх спаборніцтваў, яна друкавалася ў шматлікіх перыядычных выданнях, выступала па радыё і тэлебачанні, напісала шэсць біяграфічных кніг.

Яе энергія, энтузіязм, жыццялюбства, працаздольнасць здзіўлялі ўсіх. З імем Сярэдзінай звязана цэлая эпоха ў веславанні на байдарках і каноэ.
Алімпізм быў у яе крыві. Яна нядаўна вярнулася са сваёй чарговай Алімпіяды — з Рыа-дэ-Жанейра… Страта незаменная. Мы выказваем спачуванні родным, блізкім і сябрам памерлай. Усе весляры Расіі смуткуюць разам з вамі. Памяць аб гэтым вялікім чалавеку назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах», — гаворыцца ў паведамленні Усерасійскай федэрацыі веславання на байдарках і каноэ.
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары