Здарэнні

Ва Ўкраіне загінулі трое грамадзян Беларусі

У Чарнігаўскай вобласьці разьбіўся беларускі мікраўтобус. Сям'я, што ехала ў ім, у тым ліку дзевяцігадовы хлопчык, загінулі. МЗС: «Прозьвішча іх мы не назавем, а куды яны ехалі – нас гэта не цікавіць».

У Чарнігаўскай вобласьці ў нядзелю сутыкнуліся беларускі мікрааўтобус і літоўскі аўтобус. У выніку ДТЗ загінулі тры чалавекі, паведамляюць украінскія СМІ.

У 6:55 ў Рэпкінскім раёне на 214‑км шашы Кіеў — Чаргнігаў — Новыя Ярылавічы мікрааўтобус Volkswagen (зарэгістраваны ў Беларусі), у якім знаходзіліся тры чалавекі, сытукнуўся з рэйсавым аўтобусам Setra (зарэгістраваным у Літве), які ехаў зь Вільні ў Кіеў з двума кіроўцамі і 27 пасажырамі.

У выніку ДТЗ на месцы загінулі кіроўца мікрааўтобусу, жанчына (1973 г.н.) -- ягоная жонка, і іх сын 1999 году нараджэньня.

Кіроўца аўтобусу (1954 г.н.) з траўмамі рознай ступені цяжкасьці шпіталізаваны ў цэнтральную райбольніцу,

Гэтую інфармацыю пацьвердзілі nn.by у беларускім пасольстве ва Ўкраіне.

***

Беларускае консульства ва Ўкраіне не паведаміла прозьвішча беларускай сям’і, што загінула ў выніку аварыі. Карэспандэнту «НН» параілі зьвярнуцца па падрабязнасьці ў Міністэрства замежных спраў Беларусі, куды пасольства яшчэ ўчора накіравала ўсю інфармацыю.

Аднак у МЗС таксама не атрымалася атрымаць падрабязнасьці: «Прозьвішча мы не назавем, а куды яны ехалі – нас гэта не цікавіць».

Пры гэтым супрацоўніца міністэрства дадала, што ведамства на дадзены момант выконвае ўсе неабходныя працэдуры.

«Інтэрфакс» са спасылкай на ДАІ паведамляе, што загінуўшыя -- грамадзяне Беларусі, якія вярталіся дахаты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна22

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Усе навіны →
Усе навіны

22‑гадовы кіроўца пайшоў на абгон: падрабязнасці ДТЗ пад Слонімам, дзе загінулі чатыры чалавекі2

Лукашэнка папрасіў Валянціна Сукалу «не адыходзіць далёка ад Вярхоўнага суда»

Зяленскі: Украіна ведае, дзе ў Беларусі будзе размешчаны «Арэшнік», і перадае даныя партнёрам8

Калеснікава — Ціханоўскай: Света, ты нават не ўяўляеш, колькі я разоў уяўляла гэты момант43

Беларус сеў у самалёт і адключыў роўмінг — спісалася 177 рублёў6

Сяргей Сівец — новы старшыня Канстытуцыйнага суда

Трамп не выключыў вайны з Венесуэлай9

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда26

Ціханоўская стэлефанавалася з Бабарыкам і Калеснікавай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна22

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць