Свет22

Парашэнка: Ваеннага рашэння праблемы цэласнасці Украіны не існуе

Прэзідэнт Пятро Парашэнка заяўляе, што ваеннага вырашэння праблемы цэласнасці Украіны не існуе, адзіны шлях — палітыка-дыпламатычны. Пра гэта ён заявіў у аўторак, выступаючы са штогадовым пасланнем у Вярхоўнай Радзе.

Unian.net

«Мы разумеем, што ваеннага рашэння праблемы тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны не існуе», — сказаў прэзідэнт.

«Па-першае, патэнцыял нашага войска толькі абарончы. Па-другое, вораг акапаўся ў найбольш урбанізаваных і густанаселеных раёнах, населеных нашымі суайчыннікамі. Адзіны шлях у пытанні аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці — палітыка-дыпламатычны. Але пры гэтым з апорай на абаронныя магчымасці Узброеных сіл Украіны».

«Асабіста я не хацеў бы ні чарговай мабілізацыі, ні ваеннага становішча. Але ці будзе чарговая хваля… канчатковы адказ залежыць ад Масквы», — дадаў прэзідэнт Украіны.

Пры гэтым ён нагадаў, што з усіх дзяржаў Украіна мае самую працяглую мяжу з Расіяй і пагроза ад яе захоўваецца.

«Расія пастаянна нарошчвае вайсковую прысутнасць і гуляе цягліцамі на заходнім і паўднёва-заходнім стратэгічных кірунках», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Па словах прэзідэнта Украіны, высокі ўзровень пагрозы ўзброенай агрэсіі захоўваецца з паўднёвага кірунку.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза25

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Усе навіны →
Усе навіны

Каранік: Акадэмія навук пазбавіцца ад баласту17

Беларуска знайшла ў краме рэдкі плод, але яго насенне знаёмае кожнаму1

Стаў вядомы прысуд былому кіраўніку Рэчыцы1

Падчас Супербоўла на стадыёне ў жывым эфіры згулялі вяселле. Уладальнік «Грэмі» Bad Bunny выступіў сведкам і зарэгістраваў шлюб1

СВР: ЗША, Брытанія, Нямеччына і Польшча рыхтуюць новую спробу змяніць канстытуцыйны лад у Беларусі32

У Гродзенскай вобласці летась распачалі 384 крымінальныя справы «экстрэмісцкай» накіраванасці1

Адзінокі пенсіянер з Брэста праз ДНК-тэст знайшоў сваю дачку з Далёкага Усходу

Гэтай ноччу тэмпература паветра апускалася да 21 градуса

Севярынец: Латушка — найлепшая альтэрнатыва на пасаду прэм'ер-міністра вольнай Беларусі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза25

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць