Грамадства

У кватэру каардынатара кампаніі «За справядлівыя выбары» Артура Фінькевіча ломіцца міліцыя

Фінькевіч таксама з'яўляецца даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты, старшыні аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб'яднання «Экаград» Віктара Янчурэвіча, які балатуецца па Партызанскай выбарчай акрузе № 110 Мінска.

Як паведаміў Фінькевіч БелаПАН, з 7 гадзін раніцы яму настойліва грукаюць і звоняць у дзверы, тэлефануюць на хатні тэлефон і нават грукаюць у вокны кватэры, якая размешчана на першым паверсе шматпавярховага жылога дома.

Актывіст заявіў, што з самай раніцы сёння павінен быў знаходзіцца на выбарчым участку. Ён лічыць, што спецслужбы такім чынам спрабуюць процідзейнічаць працы кампаніі назірання, і баіцца, што, калі выйдзе з кватэры, яго могуць затрымаць.

Фінькевіч нагадаў, што кампанія «За справядлівыя выбары» ў часе назірання за датэрміновым галасаваннем ужо накіравала шэраг скаргаў на фальсіфікацыі, а таксама парушэнні падчас галасавання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх4

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: «Словы «даўбіць-даўбіць-даўбіць» выклікаюць нейкае шаленства». А яна мела на ўвазе іншае36

Таццяна з Карэліцкага раёна праз тыкток адстаяла сельскую краму «Родны кут»7

Былы дыпламат Слюнькін адказаў Калеснікавай — чаму ў Расіі ёсць паслы ЕС, а ў Беларусі амаль нікога няма26

Сёння ноччу мінімум быў 15 градусаў

Выйшла падыхаць перад сном і не вярнулася. Жанчына загінула ў каналізацыйным калодзежы ў Браслаўскім раёне

Былога кіраўніка БРСМ з Іўя кінулі ў СІЗА па палітычным артыкуле і залічылі ў тэрарысты5

Украінец будзе змагацца за «шлем памяці» на Алімпіядзе. Хто на ім — поўны спіс8

81‑гадовы пенсіянер баяўся крадзяжоў і добра хаваў свае грошы, але лёгка аддаў іх махлярам2

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх4

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць