Надвор'е

У Беларусь прыйшло пахаладанне

14 верасня ўмовы надвор'я Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўночна-заходні, слабы да ўмеранага.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +6.. + 11°С, месцамі +3.. + 5°С; максімальная днём +15.. + 20°С, па паўднёвым захадзе да + 23°С. Атмасферны ціск будзе слаба расці.

15 верасня надвор'е будзе вызначаць скандынаўскі антыцыклон, сфарміраваны ў прахалоднай паветранай масе. Ападкаў не чакаецца. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3.. + 10°С, па паўночным усходзе на глебе месцамі слабыя замаразкі да 0..- 2°С, максімальная днём +14.. + 21°С, па паўднёвым захадзе +22.. + 24°С.

16 верасня ноччу надвор'е будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага ціску, днём - малаактыўны атмасферны фронт, які перамяшчаецца з поўначы Еўропы. Ноччу месцамі па Віцебскай вобласці, днём пераважна па паўночна-ўсходняй палове рэспублікі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3.. + 10°С, максімальная днём +13.. + 20°С, па паўднёвым захадзе +21.. + 25°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м89

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты11

У Віцебску заўважылі трамвай-снегазборшчык ВІДЭА

Беларускі дызайнер зрабіў футра, натхніўшыся выбіваннем дываноў на снезе2

Беларускі майстар стварае ўнікальныя механічныя гадзіннікі з дрэва2

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ15

У Італіі разгарэўся скандал з-за выявы на царкоўнай фрэсцы анёла з тварам Мелоні1

Ці жывуць у мінскім метро велізарныя пацукі?7

На гольф-полі пад Мінскам адкрылі бясплатную лыжную трасу2

У Беларусі летась рэкордна знізілася колькасць забойстваў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м89

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць