Гвардыёла выйграў з «Манчэстэр Сіці» восьмы матч запар з пачатку сезона

Перамога над «Борнмутам» у чэмпіянаце Англіі з лікам 4:0 стала для «Манчэстэра Сіці» восьмай запар з пачатку сезона.
Раней каманда Хасэпа Гвардыёлы перайграла ў прэм'ер-лізе «Сандэрлэнд» (2:1), «Сток Сіці» (4:1), «Вэст Хэм» (3:1) і «Манчэстэр Юнайтэд» (2:1), у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў двойчы перамагла румынскую «Сцяўа» (5:0 і 1:0), а ў мінулую сераду стартавала ў групавым турніры разгромам «Барусіі» з Мёнхенгладбаха (4:0).
У матчы супраць «Борнмута» лік на 16-й хвіліне адкрыў бельгійскі паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Кевін дэ Бруйне, які забіў са штрафнога. На 25-й хвіліне нігерыйскі форвард Келечы Іхеанача, які замяняе дыскваліфікаванага на тры матчы Серхіа Агуэру, замкнуў прастрэл Рахіма Стэрлінга. У самым пачатку другога тайма пустыя вароты гасцей прабіў Стэрлінг, які замкнуў прастрэл Іхеанача. На 67-й хвіліне канчатковы лік усталяваў Ілкай Гюндаган, які праводзіў свой першы матч у чэмпіянаце Англіі.
У турнірнай табліцы чэмпіянату Англіі «гараджане» лідзіруюць са стопрацэнтным вынікам (15 балаў). У «Эвертана» — 13, у «Арсенала», «Чэлсі» і «Ліверпуля» - па 10 балаў.
-
Віцебскі футбаліст, які абразіў падчас матча камерунца, ездзіў у Смаргонь прасіць у яго прабачэння
-
Беларускі футбаліст назваў суперніка «чорным шымпанзэ». Яму пагражае дыскваліфікацыя і штраф
-
Беларускаму футбольнаму трэнеру, які прайграў 8 з 9 апошніх матчаў, плацяць у Расіі па 60 тысяч еўра на месяц
Каментары