Свет2828

Былы прэм'ер «ЛНР» Генадзь Цыпкалаў пакончыў з сабой

Былы старшыня Савета міністраў т.зв. «Луганскай народнай рэспублікі» Генадзь Цыпкалаў, затрыманы «за спробу дзяржаўнага перавароту», пакончыў з сабой. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Генпракуратуры «ЛНР» Сяргей Рахно, піша Медуза са спасылкай на Інтэрфакс.

joinfo.ua

«Цыпкалаў, імаверна, усвядоміўшы глыбіню сваіх злачынных дзеянняў і ўсвядоміўшы, што прадстаўленая ім аператыўная інфармацыя пра кола асоб, якія ўдзельнічаюць у змове , з'яўляецца безумоўна небяспечнай для яго жыцця, і будуць прынятыя спробы яго фізічнай ліквідацыі змоўшчыкамі, якія, знаходзяцца на волі, здзейсніў самагубства шляхам павешання», — заявіў Рахно.

Паводле яго слоў, Цыпкалаў «утрымліваўся ў адным з адміністрацыйных будынкаў» «ЛНР», бо існавалі асцярогі, што яго паспрабуюць ліквідаваць іншыя ўдзельнікі «змовы».

На 24 верасня, дадаў ён, была запланаваная вочная стаўка Цыпкалава з адным з кіраўнікоў Народнай міліцыі «ЛНР» — Кісялёвым, які раней прызнаўся ў злачынстве.

Па версіі Генпракуратуры «ЛНР», удзельнікі змовы, па падазрэнні ў дачыненні да якой быў затрыманы Цыпкалаў, планавалі зрынуць, «у тым ліку з фізічнай ліквідацыяй», кіраўніцтва самаабвешчанай рэспублікі.

У пачатку жніўня 2016 года ў Луганску быў падарваны аўтамабіль кіраўніка «ЛНР» Ігара Платніцкага. Прадстаўнікі «ЛНР» абвінавацілі ў спробе замаху на Платніцкага «ўкраінскіх дыверсантаў».

Генадзь Цыпкалаў займаў пасаду прэм'ер-міністра «ЛНР» са жніўня 2014 года па снежань 2015 года. Пасля адстаўкі ён лічыўся дарадцам кіраўніка «ЛНР».

Каментары28

Цяпер чытаюць

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе1

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўпершыню падбіла танкер расійскага ценявога флоту ў Міжземным моры6

У «Белавія» расказалі, чаму падчас рэйсаў пасажыраў не кормяць дранікамі2

Дзе найбольш складана знайсці працу ў Беларусі2

Ландсбергіс пра рашэнне перадаць ахову Ціханоўскай паліцыі: Гэта выгадна Лукашэнку11

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда8

22‑гадовы кіроўца пайшоў на абгон: падрабязнасці ДТЗ пад Слонімам, дзе загінулі чатыры чалавекі2

Лукашэнка папрасіў Валянціна Сукалу «не адыходзіць далёка ад Вярхоўнага суда»

Зяленскі: Украіна ведае, дзе ў Беларусі будзе размешчаны «Арэшнік», і перадае даныя партнёрам8

Калеснікава — Ціханоўскай: Света, ты нават не ўяўляеш, колькі я разоў уяўляла гэты момант44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе1

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць