Усяго патроху2323

З Брэста да Мазыра за 7 дзён. Як выглядае першы беларускі круізны лайнер ВІДЭА

З 2011 года ў Пінску вядзецца будаўніцтва першага беларускага рачнога круізнага лайнера «Белая Русь». Да гэтага моманту ступень яго гатоўнасці складае 96%. Як сцвярджаюць у РУЭБП «Дняпроўска-Бугскі водны шлях», пасажыры змогуць адправіцца ў сямідзённае воднае падарожжа з Брэста ў Мазыр ужо ў красавіку 2017 года.

Круізны лайнер «Белая Русь» ствараўся пінскімі рачнікамі з тэхнічнага судна АС-2 на аснове праекта гомельскага ААТ «Белсуднапраект». Да гэтага моманту яго будаўніцтва знаходзіцца ў завяршальнай стадыі, вядуцца работы па ўнутраным аздабленні кают цеплахода. На борце судна могуць адначасова размясціцца больш за 30 чалавек, а ў прагулачным варыянце — больш за 50.

Як распавёў Сяргей Зубко, намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы РУЭБП «Дняпроўска-Бугскі водны шлях», на двух палубах круізнага лайнера для пасажыраў падрыхтаваныя 16 кают рознага класа — ад эканом да люкс. У бюджэтных каютах ёсць спальнае месца, тэлевізар, халадзільнік, сейф, душавыя і санвузлы агульнага карыстання. У каютах «стандарт» ёсць дадатковае спальнае месца, кандыцыянер, асобны санвузел.

На лайнеры ёсць і дзве двухпакаёвыя каюты найвышэйшага класа з усімі выгодамі. Гэтыя апартаменты названыя ў гонар класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы, у іх будуць знаходзіцца і творы пісьменнікаў. На думку стваральнікаў лайнера, гэта можа спрыяць павышэнню цікавасці турыстаў да беларускай культуры.

Цяпер ужо на прадпрыемстве шукаюць і персанал для круізнага лайнера. Мяркуецца, што судовая каманда будзе складацца з дзевяці чалавек. З іх чацвёра непасрэдна для кіравання суднам, а пяцёра — абслугоўваючы персанал. І калі пытанне з кіруючай камандай вырашана, то месцы бармэнаў, кухонных рабочых, афіцыянтаў пакуль яшчэ вакантныя. І пры іх пошуку на РУЭБП «Дняпроўска-Бугскі водны шлях» будуць разглядаць кандыдатуры не толькі з Пінска або Брэсцкай вобласці.

Водны маршрут, які атрымаў назву «Жамчужыны Палесся», пралягае з Брэста ў Мазыр і назад. Пахвілінная праграма 7-дзённага падарожжа ўжо распрацаваная. Удзел у арганізацыі рачнога ваяжу узяла і вядомая расійская турфірма з вялікім досведам падобных тураў «Ніка».

На працягу ўсяго круізу турысты будуць атрымліваць асалоду ад незабыўных краявідаў беларускага Палесся, пазнаёмяцца з самабытнымі мясцовымі традыцыямі, наведаюць вытворчасць і культурныя аб'екты — убачаць усё самае лепшае, чым багатае Палессе.

Спецыялісты спадзяюцца, што круізны варыянт адпачынку зможа зацікавіць вялікую колькасць турыстаў, у тым ліку і замежных. Водны тур «Жамчужыны Палесся» таксама будзе прэзентаваны на выставе ў Берліне ў 2017 годзе, таму асноўны прыток замежных турыстаў чакаюць ўжо з 2018 года. А першых пасажыраў з Беларусі і Расіі круізны лайнер прыме ўжо ў красавіку 2017 года.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць