Пентагон пацвердзіў, што амерыканскія самалёты нанеслі авіяўдар, спрабуючы знішчыць верхавода групоўкі «Джэбхат ан-Нусра» Абу Аль-Фараджа Масры.
Вынікі бамбардзіроўкі ацэньваюцца, паведаміў прадстаўнік Мінабароны ЗША. Звычайна Пентагон называе мэту аперацыі ў тым выпадку, калі ёсць дастатковая упэўненасць, што аб'ект атакі быў знішчаны.
Удар з мэтай ліквідацыі Масры быў нанесены ў сірыйскай правінцыі Ідліб. Прадстаўнік Мінабароны ЗША заявіў, што ліквідацыя завадатара абцяжарыць каардынацыю паміж «Аль-Кайдай» і «Ан-Нусрой».
Каментары