Свет3232

Расійскім чыноўнікам рэкамендавалі перавезці сваякоў назад у Расію

Пяць крыніц сярод чыноўнікаў распавялі Znak.com, што ў адміністрацыі прэзідэнта параілі ім вярнуць у Расію дзяцей і іншых сваякоў, якія навучаюцца або пражываюць за мяжой. Нефармальная просьба тычыцца ўсіх чыноўнікаў аж да найвышэйшага ўзроўню.

Ліза Пяскова і Дзмітрый Пяскоў. Фота з інстаграма Лізы Пясковай.

Выданне адзначае, што ў выпадку дзяцей, якія навучаюцца за мяжой, чыноўнікам рэкамендавана перавесці іх у расiйскую ВНУ, не чакаючы заканчэння вучобы. Просьба тычыцца супрацоўнікаў дзяржструктур, уключаючы саму адміністрацыю прэзідэнта, работнікаў дзяржкарпарацый і рэгіянальных адміністрацый.

Чым тлумачыцца тэрміновасць, не ўдакладняецца. Аднак у выпадку, калі чыноўнікі не стануць вырашаць праблему перавозу сваякоў з-за мяжы, ім можа быць адмоўлена ў далейшых прызначэннях і павышэнні, адзначае Znak.com.

За мяжой вучацца дзеці шматлікіх расійскіх чыноўнікаў, у тым ліку вельмі вядомых. У 2012 годзе Аляксей Навальны выявіў, што дочкі дэпутата «Адзінай Расіі» Сяргея Жалезняка вучыліся ў Вялікабрытаніі і Швейцарыі.

За мяжой вучыцца адзін з двух дзяцей былога дзіцячага амбудсмена Паўла Астахава, а другі быў народжаны ў французскіх Канах. Паводле дадзеных Znak.com, на рашэнне аб звальненні Астахава паўплывала і «еўраарыентацыя» яго сям'і.

Znak.com таксама згадвае пра сына міністра прамысловасці Дзяніса Мантурава і дачку кіраўніка МЗС Сяргея Лаўрова, якія вучыліся за мяжой і якія вярнуліся ў Расію, але не піша пра дачку Дзмітрыя Пяскова. У жніўні 2015 года Лізавета Пяскова распавядала ў інтэрв'ю «Газете.ру», што жыла ў Францыі з васьмі гадоў і хацела б з'ехаць туды вучыцца, аднак па жаданні бацькі вучыцца ў МДУ. У сакавіку 2016 года яна ўжо негатыўна адгукалася аб расійскай адукацыі і сцвярджала, што стала вучыцца ў Францыі, дзе жыве яе маці.

У размове з ТАСС прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што не ў курсе пра існаванне рэкамендацыі вяртаць у Расію дзяцей, якія вучацца за мяжой: «Я такога не бачыў і не чуў».

Каментары32

Цяпер чытаюць

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку13

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўскім рынку адкрылася новае месца з фастфудам: прапануюць бульбу па-бельгійску

Былы дыпламат і былы дэпутат Савіных пайшоў у бізнэс7

Дзед вядомага шпіёна Яна Марсалека таксама быў шпіёнам 

Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Крычаўскім раёне1

Мінск увайшоў у топ самых папулярных гарадоў для паездак расіян на лістападаўскія выхадныя3

Кім Кардаш’ян выпусціла лінію стрынгаў, якія імітуюць валасы на лабку, — першую партыю ўжо размялі15

У Мінску і вобласці заўважылі нашэсце баброў4

Што народ думае пра Лугіну і «Камволь»10

Як выглядае галерэя Апалона, якую абрабавалі ў Луўры ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку13

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць