Эканоміка88

Якая адна рыса робіць менеджара выдатным? Адказ вас здзівіць

Мы ўсе ведаем, з чаго складаецца вобраз выдатнага кіраўніка: стратэгічнае бачанне, эмпатыя, высокі інтэлект. Але ёсць адна рыса, якой рэдка надаюць увагу, хоць менавіта яна павінна быць на першым месцы. Гэта здольнасць менеджара распазнаваць моцныя бакі людзей і накіроўваць іх на пасады, дзе яны раскрыюцца найлепшым чынам.

Ілюстрацыйнае фота: Аркадзь Добкін, шматгадовы кіраўнік EPAM. Фота: Наша Ніва

Гэта не проста тэорыя, а выснова з маштабнага даследавання. Пра гэта на старонках The Wall Street Journal піша Вірджынія Міні (Virginia Minni), дацэнтка эканомікі Бізнес-школы Бута Чыкагскага ўніверсітэта. Яе высновы грунтуюцца на 10‑гадовым аналізе працы вялікай транснацыянальнай кампаніі, які ахапіў 200 000 супрацоўнікаў і 30 000 менеджараў у 100 краінах свету. І аказалася, што найлепшых кіраўнікоў адрозніваў ад калег не нейкі сакрэтны метад матывацыі, а менавіта ўменне пераразмяркоўваць людзей на правільныя ролі або дапамагаць ім самім зрабіць гэты крок.

Такія змены былі карысныя для ўсіх. Супрацоўнікі станавіліся больш прадукцыйнымі і пачыналі больш зарабляць на новых пасадах, а станоўчы эфект для кампаніі і саміх работнікаў захоўваўся гадамі.

Пошук талентаў сярод кіраўнікоў

Каб зразумець, хто з менеджараў найлепшы, аўтарка аналізавала, як хутка яны атрымлівалі павышэнне ў параўнанні са сваімі калегамі. Звычайна хуткі кар'ерны рост непасрэдна звязаны з іншымі паказчыкамі поспеху: павелічэннем заробку і высокімі ацэнкамі працы па метадзе «360 градусаў» (гэта калі ацэнку даюць не толькі кіраўнікі, але і калегі з падначаленымі). У выніку каля 25% усіх менеджараў былі аднесены да катэгорыі найлепшых.

Далей Вірджынія Міні прааналізавала, як паводзілі сябе дзве групы кіраўнікоў падчас ратацый — практыкі, калі менеджары рэгулярна, звычайна кожныя два гады, пераходзяць у новыя каманды.

Каб гэта патлумачыць, яна просіць уявіць дзве аднолькавыя каманды са звычайнымі кіраўнікамі. Пасля ратацыі ў адну з іх прыходзіць топ-менеджар, а ў другую — іншы, менш эфектыўны кіраўнік. Паколькі каманды ва ўсім астатнім ідэнтычныя, любая розніца ў выніках будзе залежаць менавіта ад стылю працы новага менеджара.

І вынікі ўразілі. Па-першае, супрацоўнікі, якія працавалі пад кіраўніцтвам топ-менеджара, мелі на 40% больш шанцаў здзейсніць гарызантальны пераход у іншы аддзел на працягу сямі гадоў. І гэта былі не проста фармальныя змены: яны часта прадугледжвалі кардынальныя перамены, напрыклад, пераход на абсалютна новую ролю ў кампаніі.

Але справа не толькі ў тым, што людзі часцей мянялі працу. Галоўнае — што гэтыя змены рабілі іх значна больш паспяховымі.

Супрацоўнікі, якія перайшлі на новую пасаду пад кіраўніцтвам топ-менеджара, сталі значна больш прадукцыйнымі і высокааплатнымі. На працягу сямі гадоў іх заробак быў у сярэднім на 13% вышэйшы, а паказчыкі эфектыўнасці (напрыклад, аб'ём продажаў на чалавека) — на 16% вышэйшыя, чым у калег з менш эфектыўнымі кіраўнікамі.

Ці можна ўсю заслугу прыпісваць менеджару? Аналіз паказвае, што сам факт змены працы тлумачыў каля 64% росту заробку. І, як вынікае з даследавання, менавіта топ-менеджар быў тым каталізатарам, які ў першую чаргу і падштурхоўваў людзей да гэтых змен.

Не проста матыватар ці настаўнік

Яшчэ больш важным з'яўляецца тое, што эфект ад працы з топ-менеджарам быў доўгатэрміновым. Калі б выбітны кіраўнік быў проста добрым коўчам або матыватарам, поспехі супрацоўнікаў знікалі б неўзабаве пасля яго сыходу з каманды. Аднак даследаванне паказала, што мабільнасць і заробкі работнікаў працягвалі стабільна расці нават пасля таго, як менеджар пераходзіў на іншую пазіцыю.

Аналагічна, калі б ён быў проста добрым настаўнікам, яго падначаленыя паляпшалі б вынікі на сваіх цяперашніх пасадах. Але на практыцы яны не проста станавіліся лепшымі ў сваёй справе — яны пераходзілі на зусім іншыя ролі і там дасягалі поспеху.

Як яны гэта рабілі: прамое дзеянне і штуршок

У некаторых выпадках топ-менеджары самі пераводзілі людзей на новыя пазіцыі. Але часцей яны натхнялі, падштурхоўвалі супрацоўнікаў шукаць новыя ролі самастойна. Напрыклад, іх падначаленыя на 50% часцей бралі на сябе кароткатэрміновыя праекты па-за межамі сваёй асноўнай каманды і 9,7% часцей, чым іншыя работнікі, запаўнялі профіль на ўнутранай платформе па падборы вакансій.

Відавочна, што такія кіраўнікі валодалі ўменнем бачыць схаваныя таленты і памкненні сваіх людзей і накіроўваць іх на больш прыдатныя ролі.

Гэта пацвярджаецца і канкрэтнымі данымі: топ-менеджары надавалі на 19% больш часу сустрэчам сам-насам са сваімі супрацоўнікамі. Больш за тое, падчас інтэрв'ю самі работнікі апісвалі добрых кіраўнікоў як ментараў, якія дапамагалі ім развіваць кар'еру праз структураваную зваротную сувязь, гэта значыць — гаворачы з імі, удумваючыся ў іх пытанні і сумневы, рэфлексуючы разам, і стваралі магчымасці, што адпавядалі іх навыкам і жаданням.

Напрыклад, адзін з работнікаў распавёў, як менеджар заўважыў яго цікавасць да графічнага дызайну падчас звычайнай прэзентацыі. Кіраўнік даручыў яму ўзначаліць распрацоўку дызайну для новай кампаніі.

У іншым выпадку, калі супрацоўніца выказала жаданне вывучыць лічбавы маркетынг, менеджар арганізаваў для яе стажыроўку ў адпаведным аддзеле, што ў выніку дазволіла ёй перайсці на новую, больш адпаведную для яе пасаду.

Якія высновы для бізнэсу?

Зыходзячы з гэтых вынікаў, высновы для кампаній відавочныя. Кіраўнікі павінны ацэньваць і ўзнагароджваць менеджараў не толькі за вынікі іх каманды, але і за развіццё талентаў праз разумныя перамяшчэнні.

Пошук унікальных здольнасцей і падбор правільных роляў для людзей не павінен быць выключна задачай аддзела кадраў — гэта прамая адказнасць менеджара. Кампаніям таксама варта заахвочваць гнуткасць, спрашчаючы працэдуры ратацыі і часовых пераходаў з аддзела ў аддзел.

Аўтар падсумоўвае: ставіць супрацоўнікаў на правільнае месца — гэта тое, што топ-менеджары робяць лепш за ўсё. І кампаніі павінны гэта ўсвядоміць і выкарыстоўваць напоўніцу.

Каментары8

  • ЯНКА
    18.10.2025
    .
    • КАРШЭНІНГАМ ПА МЕНЬЖАРАМ •

    👨‍💼 «Мянежар» гэта ў РБ і РФ часьцяком не кіраўнік, а звычайны выканаўца, альбо, словамі з кавэркінгу, офісны планктонер альбо жыжар.

    🤖 Прычым, тоўку ад многіх «мінежараў» і «мінетжарак» аж столькі, што іх сяньня-заўтра мусяць замяніць гэткія ж прымітыўныя робаты, якія ці ня 1950-х жывуць у гумарыстычных малюнках. Добра атабарыўся такі мэталічны ёлупень і на ютубаўскім канале «Jetcar» у тамтэйшых мінікíнах, і «заробак плаціць яму ня трэба»! Завітайце туды вось для падняцьця настрою й разуменьня тэмы.

    🧹 А я мяркую, што няблага вымесьці «менеджараў» таксама зь беларускай мовы.
    .
  • Янка
    18.10.2025
    ЯНКА, тэрмін "мэнэджэр" у рашы быў недарэчна распаўсюджаны на спецыялістаў па продажах каб не крыўдзіць іх сціплай назвай пасады. Насамрэч мэнэджмент - гэта аб аптымальным кіраванні абмежаванымі рэсурсамі, у тым ліку і чалавечымі. Таму выніку даследвання цалкам прадказальныя.
  • ЯНКА
    18.10.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?13

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду10

Лось ноччу зайшоў у цэх прадпрыемства пад Магілёвам, пафоткаўся і сышоў6

Прэм’ер Літвы пра кантрабандныя паветраныя шары: Перамоў з Беларуссю не будзе11

«Яшчэ адна дыверсія ў Еўропе на нафтаперапрацоўчым заводзе». Для чаго гэты новы фэйк прапаганды?3

«ІТ-бум, як у нас да 2020». Джун не знайшоў працу ў Мінску, а ў Ташкенце з рукамі адарвалі4

«Баста ўжо паклікаў на лэйбл». Хлопец з Гродна за месяц стаў рэперам, якога абмяркоўвае ўся постсавецкая прастора8

Завод «Гарызонт» і дочкі расійскіх банкаў трапілі пад санкцыі Еўрасаюза

Дзве трагедыі ў адной сям'і. Родная бабуля і суседзі пра зніклую ў М'янме Веру Краўцову і няшчасце, што здарылася чатыры гады таму8

Мядзведзеў пра Трампа: Гаваркі міратворац цяпер паўнавартасна стаў на сцежку вайны з Расіяй18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?13

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць