Свет77

Пуцін спадзяецца на паляпшэнне адносін з ЗША пасля прэзідэнцкіх выбараў

ЗША ствараюць з Расіі вобраз ворага для ўнутрыпалітычных мэтаў, лічыць прэзідэнт РФ. Пасля выбараў напружанне спадзе, і расійска-амерыканскія адносіны могуць палепшыцца.

Фота: moskva-putinu.ru

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што спадзяецца на паляпшэнне расійска-амерыканскіх адносін пасля заканчэння прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.

«Спадзяюся, калі пройдуць гэтыя дэбаты, гэты складаны перыяд унутрыпалітычнага жыцця ў ЗША, будуць шанцы аднавіць адносіны Расіі і ЗША», — заявіў Пуцін па выніках саміту БРІКС у нядзелю, 16 кастрычніка.

Пуцін таксама выказаў меркаванне, што ЗША выкарыстоўваюць «напрацаваную схему» адцягвання ўвагі выбаршчыкаў ад сваіх уласных праблем.

«Як гэта зрабіць? Стварыць, напрыклад, вобраз ворага», — сказаў ён. Раней, па словах Пуціна, ворага рабілі з Ірана, але ён атрымаўся «не вельмі вялікім і эфектыўным». «У выпадку з Расіяй гэта больш цікава. На мой погляд, гэтая карта цяпер і разыгрываецца», — заявіў Пуцін.

Прэзідэнт РФ раскрытыкаваў магчымыя санкцыі супраць Расіі ў сувязі з сітуацыяй у Сірыі. Санкцыі, паводле яго слоў, «не вырашаюць канкрэтных праблем» і «не дасягаюць сваіх мэтаў».

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў3

«Гэта сапраўдная небяспека для Украіны». Ва УСУ расце колькасць выпадкаў самаволак і дэзерцірства14

Прышчэпку ад віруса папіломы чалавека плануюць рабіць і хлопчыкам4

На мяжы Грэцыі і Албаніі знайшлі самае вялікае ў свеце павуцінне

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць