Грамадства77

Спецыялісты: Насельніцтва Беларусі недастаткова ведае пра метады сучаснай кантрацэпцыі

Насельніцтва Беларусі дэманструе нізкае веданне метадаў кантрацэпцыі, заявіла загадчыца кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта Людміла Мажэйка 21 кастрычніка ў Мінску на рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам «Сучасныя перынатальныя медыцынскія тэхналогіі ў вырашэнні праблем дэмаграфічнай бяспекі».

Кантрацэпцыю неабходна рэкамендаваць жанчынам з падлеткавага ўзросту. Вопыт Беларусі і Расіі паказвае, што ўзровень кантрацэпцыі недастатковы, сказала Мажэйка.

Згодна са звесткамі Міністэрства аховы здароўя, сучасным метадам кантрацэпцыі — гарманальнымі пілюлямі — у Беларусі карыстаюцца не больш за 13% жанчын. Гэта менш, чым у шэрагу іншых краін. Напрыклад у Германіі гэты метад кантрацэпцыі ўжываюць прыблізна 37% жанчын дзетароднага ўзросту, у Расіі — 15%.

Для Беларусі аптымальным з'яўляецца выкарыстанне гарманальных кантрацэптываў 50-55% жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту.

На думку Мажэйкі, прычынай нізкага ўзроўню выкарыстання гарманальных кантрацэптываў з'яўляецца тое, што ў насельніцтва засталіся састарэлыя ўяўленні пра тое, што кантрацэпцыя шкодная для здароўя. «На жаль, і ва ўрачоў не заўсёды станоўчае стаўленне да кантрацэпцыі, не ўсе разумеюць яе важнасць. Таму і застаецца высокім працэнт абортаў», — сказала ўрач.

Менавіта на медыцынскіх работніках ляжыць адказнасць па інфармаванні насельніцтва аб метадах кантрацэпцыі, заявіла начальнік аддзела дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Людміла Лёгкая.

Яна адзначыла, што жанчыны рэпрадуктыўнага ўзросту назіраюцца з пэўнай перыядычнасцю ў гінеколага, а падчас цяжарнасці да 20 разоў бываюць у яго на прыёме. Пры такой частаце, сказала Лёгкая, лагічна чакаць, што медыкі праводзяць гутаркі аб сродках кантрацэпцыі.

Каб гэта адбывалася больш якасна, у праграму навучання медыкаў на ўзроўні пераддыпломнай і паслядыпломнай адукацыі неабходна ўнесці карэктывы, лічыць прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава4

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

У Слуцкім раёне жанчына паскардзілася, што магілу загінулых удзельнікаў вайны ніхто не даглядае. Яе вінавацяць у паклёпе

У Літве знайшлі расіяніна, які ў чэрвені выскачыў з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград

Прызналі «экстрэмісцкімі» фэйсбук-старонку і тэлеграм-канал Аляксандра Класкоўскага2

З тыктока знік відэаролік са зваротам бацькоў дашкольнікаў да Лукашэнкі. Як выглядае, нічога яны не дабіліся2

Зяленскі прапанаваў Пуціну перайсці «да ўзроўню размовы лідараў»

Пашыраюцца кібератакі пад выглядам анімэ. З пачатку года ў Беларусі больш за тысячу выпадкаў3

На мяжы затрымалі актывіста з Рэчыцы Алеся Здаравеннава, а ў Мінску ягонага брата Вадзіма

У Мінску мужчына заснуў у аўтобусе і атрымаў дзявятую судзімасць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава4

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць