Мінабароны Расіі: ЗША папрасілі прабачэння за збліжэнне з расійскім самалётам над Сірыяй
Мінабароны Расіі заявіла, што ВПС ЗША папрасілі прабачэння за небяспечнае збліжэнне самалётаў дзвюх краін над Сірыяй, якое мела месца 17 кастрычніка. Пентагон паведамляў пра гэты інцыдэнт, але пра выбачэнні нічога сказана не было.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка міністэрства абароны Расіі Ігара Канашэнкава, 17 кастрычніка ў раёне сірыйскага горада Дэйр-эз-Зор экіпаж амерыканскага разведвальнага самалёта AWACS парушыў правілы бяспекі і дапусціў небяспечнае збліжэнне на адлегласць менш за 500 метраў з расійскім знішчальнікам Су-35.
Канашэнкаў падкрэсліў, што Паветрана-касмічныя сілы Расеі загадзя апавясцілі амерыканскіх калегаў пра усе дэталі запланаванага палёту Су-35, а пасля інцыдэнту запатрабавалі тлумачэнняў і атрымалі прабачэнні.
Пры гэтым ён адзначыў, што ў цэлым паміж лётчыкамі дзвюх краін «наладжана дастаткова эфектыўнае ўзаемадзеянне».
У мінулую пятніцу 28 кастрычніка камандуючы сіламі ВПС ЗША на Блізкім Усходзе Джэфры Харыган у інтэрв'ю Сі-эн-эн сказаў, што ў гэтым інцыдэнце два самалёты «з цяжкасцю разышліся» ў небе над Сірыяй.
Па словах Харыгана, расійскі Су-35 суправаджаў расійскі ж «самалёт-шпіён»; амерыканскі пілот паспрабаваў звязацца з расійскім пілотам знішчальніка, але той не адказаў.
Паводле Сі-эн-эн, на наступны дзень амерыканскія ваенныя звязаліся з расійскімі, каб разабрацца ў тым, што здарылася. Але тыя, па версіі Пентагона, сказалі, што расійскі пілот не ведае пра інцыдэнт.
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары