Грамадства44

Беларусь і Расея складуць супольны сьпіс невыязных

Расейскі амбудсмэн Уладзімер Лукін ужо выступіў супраць.

Расейскі амбудсмэн Уладзімер Лукін ужо выступіў супраць.

Спачатку пра гэта заявіў старшыня апазіцыйнага Аб’яднання дэмакратычных сілаў, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Учора беларускія ўлады пацвердзілі расейскай газеце «Новые Известия» гэтую інфармацыю.

Яшчэ ў лютым Менск абвясціў пра абмежаванні на выезд за межы краіны для пэўнай катэгорыі грамадзян Беларусі. Вялося пра людзей з доступам да звестак, якія змяшчаюць дзяржтаямніцу, падазраваных ці абвінавачаных у крымінальных справах ці асуджаных за здзяйсненне злачынства. Апрача гэтага стандартнага набору, у выездзе за мяжу сталі адмаўляць і тым, каму высунуты грамадзянскі зыск, — на тэрмін, вызначаны судом, але не больш чым да сканчэння вытворчасці па справе. Менавіта гэты момант выклікаў трывогу ў апанентаў улады — рэч у тым, што пад апошні пункт можа патрапіць практычна кожны. Неўзабаве гэтыя засцярогі спраўдзіліся — на літоўскай мяжы беларускія памежнікі «далі гарбуза» аднаму з лідэраў беларускай апазіцыі Анатолю Лябедзьку, які ад 2004 года знаходзіцца пад следствам з абвінавачання ў «абразе гонару і годнасці прэзідэнта». Следам за ім «адпрэчылі» яшчэ некалькіх апазіцыянераў.

«Адмоўнікі» адразу рушылі шляхам, пракладзеным у свой час грузінскімі гастарбайтэрамі, якіх без візаў не пускалі на расейскую тэрыторыю, і яны заязджалі на тэрыторыю РФ праз Менск. «Невыязныя» беларусы таксама паехалі ў Расею, а ўжо адтуль — у канчатковыя пункты сваіх маршрутаў. Дарэчы, Масква ўжо прапаноўвала Менску ўвесці візавы рэжым з Грузіяй.

Выехаць на Захад беларускія апазіцыянеры могуць толькі праз Расею. Карыстацца, напрыклад, «украінскім маршрутам» яны не могуць. Рэч у тым, што адрозна ад расейска‑беларускай мяжы, дзе кантроль адсутнічае спрэс, украінскія памежнікі не спяць у шапку, і людзі, пазначаныя ў «чорных спісах» беларускіх уладаў, у іх краіну «праскочыць» не могуць.

З інфармацыі, растыражаванай прыхільнікамі Лябедзькі, адміністрацыя Аляксандра Лукашэнкі спрабуе дамовіцца з Масквой, каб беларускіх «палітневыязных» не выпускалі за мяжу і праз Расейскую Федэрацыю.

Учора ўлады практычна пацвердзілі дакладнасць гэтай інфармацыі. Кіраўнік прэс‑цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка ў гутарцы з карэспандэнтам «НИ» заявіў, што патрэба ў агульнай базе звестак наконт асобаў, што выпраўляюцца за мяжу, проста скрайняя. «Ва ўсім свеце цяпер ствараюцца агульныя базы звестак супраць тэрарыстаў. Зразумела, што ні мы, ні расейцы не хочам іх бачыць на сваёй тэрыторыі», — сказаў сп. Цішчанка. На яго думку, Беларусі і Расеі неабходна аб’яднаць высілкі для абмежавання выезду людзей, што «маюць праблемы з законам, разам са згашанымі абавязкамі — аліменты, крэдыты і гэтак далей». Ён пацвердзіў, што пытанне са стварэннем адзіных базаў ужо разглядаецца. Таксама, з інфармацыі Аляксандра Цішчанкі, «на цяперашнім этапе вырашаюцца пытанні наконт тэхнічнага боку забеспячэння гэтай справы».

У аўторак да дэбатаў вакол «невыязных» падлучыліся і расейцы. Але не так, як бы хацелася беларускім уладам. Упаўнаважаны па правах чалавека Расейскай Федэрацыі Уладзімір Лукін абяцаў даць беларускім апазіцыянерам праўную і інфармацыйную падтрымку. Лукін заявіў, што гатовы скарыстаць усе рычагі, каб не дапусціць сітуацыі, калі Расея не выпускала б за мяжу беларускіх палітыкаў.

Паводле Хартыі'97 i Новых Известий

Каментары4

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць