Сусветна вядомы мастак Марк Шагал (1887—1985) падчас навучання ў Віцебскай гарадской вучэльні меў гадавую адзнаку за 1903/1904 год толькі… «чатыры з мінусам» (па пяцібальнай сістэме), піша Еўрарадыё.
Гэта вынікае з «Балавага журнала» Віцебскай гарадской вучэльні.

Фотаздымак рэдкага дакумента абнародаваў у сацсетках Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.
Дарэчы, з дакумента відаць, што ў вучэльні Шагалу асабліва не даваліся ні геаметрыя, ні геаграфія, ні гісторыя. Пяцёрку будучы геній меў толькі за паводзіны.
Каментары