Свет33

У Ізраілі заявілі пра намер забіваць любога іранскага высокапастаўленага дзеяча

Міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац паведаміў, што краіна дазволіла сваім вайскоўцам ліквідаваць любога высокапастаўленага іранскага дзеяча без дадатковага ўзгаднення. Паводле яго слоў, ніхто ў Іране не мае «імунітэту», і ўсе могуць стаць цэллю, паведамляе Deutsche Welle.

Труну з целам генерала Алі Шамхані, сакратара Вышэйшай рады нацыянальнай бяспекі Ірана і старшага дарадцы Вярхоўнага лідара, які загінуў у выніку ўдару, — нясуць для пахавання ў дворыку святыні Імамзадэ Салех у Тэгеране. 14 сакавіка 2026 года. Фота: AP Photo/Vahid Salemi

Таксама Ісраэль Кац папярэдзіў, што ў найбліжэйшы час варта чакаць новых нечаканых крокаў і ўзмацнення ваенных дзеянняў супраць Ірана і звязаных з ім груповак.

У той жа дзень у Ізраілі заявілі пра гібель міністра разведкі Ірана, які быў нібыта забіты ў выніку авіяўдару ў Тэгеране. Яго называлі адным з ключавых прадстаўнікоў сілавых структур краіны.

Паводле ранейшых паведамленняў, з пачатку канфлікту ўжо загінулі дзясяткі высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў. Сярод іх — уплывовыя палітычныя і вайсковыя фігуры, уключаючы шматгадовага лідара дзяржавы аяталу Алі Хаменеі.

Каментары3

  • Кац прэдлагает…
    18.03.2026
    Міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац паведаміў…
  • Жвір
    18.03.2026
    Бяз наземнай ваеннай аперацыі патрэбнага выніку ня будзе. А пакідаць сытуацыю ў цяперашнім выглядзе нельга, інакш усе высілкі пойдуць па ... кепскім сцэнары, страцяць сэнс і будуць нават шкоднымі.
  • Вось, што я хачу сказаць..✅
    18.03.2026
    Хацеў бы прэдлажыць такі варыянт...❌
    Размаўляй, як лідар🤣

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць